3

Ілля Маліноўскі: «З багны ў багну, ці адзін гітарны квадрат на 10 гадоў»

Напярэдадні свайго 10-годдзя і святочнага канцэрта «Умопомрачение» Ultra-Music прапанаваў неабыякавым людзям паразважаць, што адбылося ў беларускай музыцы за апошнія 10 год.

Ілля Маліноўскі

Ілля Маліноўскі, журналіст, шоўмэн і музыка

Пачатак 2003-га вельмі моцна адбіваецца ў памяці прысмакам лайна ды бруду. Не самы вясёлкавы пачатак для ўспамінаў пра музычнае дзесяцігоддзе… Прабачце!

Cмерць заснавальніка і безумоўнага лідара «Песняроў», падаецца, ускалыхнула ўсіх, апроч саміх беларусаў… Культавы ВІА нарэшце скідае сорам і такі ставіць на месца дылетантаў, якія працавалі з авечкай Долі. На дзяржаўных шалях бескампрамісна пераважае прозвішча Бяды, і на доме з’яўляецца сіроцкая таблічка. Дык навошта тады займацца музыкай? Калі не Мулявін, то хто? Адказ прыходзіць ужо летам: FM-станцыі на 50% становяцца беларускімі. Праз год адказ дапаўняецца: цяпер 75% і першыя чорныя спісы!

Замест «Рок-каранацыі» ўпершыню ў тэлеэфіры «Еўрабачанне». Агульная рэакцыя станоўчая: «А што? ABBA!» Нейкіх 9 гадоў, і конкурс выклікае смех разам з ванітамі. Тым не менш, рок-героі, ідалы, залатыя людзі спрабуюць «распавесці Еўропе» пра кузнічку і выклікаюць вышэйзгаданыя пачуцці.

Напэўна, гэта мусіць быць асобнай часткай. Напрыклад: «Нечаканае пераўтварэнне квартэта ў трыа, ці як правільна знішчыць імідж і добрую памяць за некалькі крокаў». Ой! З гэтым трыа яшчэ гадоў пятнаццаць давядзецца працаваць! Так што, лепш спыніцца, каб не зрабіць яшчэ горш! :)

Апошні магутны ўздых старога беларускага рока: за кароткі перыяд выходзяць «Святочная» «Крамбамбуля», ляпісаўскі «Капитал», «Усё жыццё — дзіўны сон» (дагэтуль апошні альбом «Крамы»), дзюбелеўскі «Stasi», перадапошні дыск N.R.M. «06» (пакуль яшчэ не вінілавы) ды шмат-шмат-шмат чаго. Самы час для стварэння experty.by! :)

Хваля нечаканых камбэкаў з 90-х разбіваецца аб новае мысленне маладой публікі ды дрэнную памяць ужо сталых рокераў. Надыходзіць новая эра, калі запомніць, пачуць ды ацаніць усе гурты і выданні Беларусі падаецца немагчымым. Патрыятычная музыка скончылася. Пратэсты, заклікі, нацыяналізм адыходзяць на другі і трэці планы.

Пачынаецца пераасэнсоўванне гукаў класічнага рока, песні атрымліваюцца аднолькавымі і ўвесь час на штосьці падобнымі. Але рэдкія хіты рэзка і імкліва перакідваюць маладыя гурты праз пакаленні музыкаў і выбіваюць у лідары.

Першыя оўпэн-эйры: чэргі, смага, натоўп, гуууук… Другія оўпэн-эйры: чэргі, смага, натоўпік, гуууук… Хутар «Шаблі» прапануе новы варыянт: чэргі, смага, гук, ёсць чым яшчэ заняцца — і не прайграе.

Дрынам па галаве прыходзіцца фестываль актуальнай музыкі «Можно!». Колькі вас! Класных, жывых, незаангажаваных, шчырых, таленавітых, нарэшце… Канцэртаў усё больш, але музыкаў гэтым задаволеных усё менш. Бо «за мяжой і пояць, і кормяць, і грошы даюць, а ў нас квіткі каштуюць нерэальна і ганарары: „Прабачце, але мы самі ў мінусе!“»

Гурты, у якіх атрымліваецца, адразу глядзяць на суседнія краіны, там іх паважаюць і любяць! Любяць іх і ў нас, але неяк па-свойму, па-бацькоўску…

Менавіта па-бацькоўску слепа, шчыра і з грахоўнай жарсцю любяць «Ляписа Трубецкого». За апошняе дзесяцігоддзе гурт здолеў вылезці з адной багны і закапацца ў іншую. Гледзячы па ўсім, канчаткова. Новы імідж «Ляпісаў» прыйшоўся вельмі да месца. А далей, як студэнт працуе на залікоўку, каб тая потым працавала на яго, музыкі выдаюць дыск за дыскам, а моладзь падхоплівае іх і нясе як маніфест. Нясе аддана, не азіраючыся і не спыняючыся ні на хвіліну. «Ты не едзеш на канцэрт „Ляпісаў“?» — спакойна пытаюцца ў цябе, а ў вачах чытаеш абразлівае: «Здраднік!»

Доўга можна ўзгадваць пра мінулае беларускага рока. Доўга можна параўноўваць яго з сучасным. Мы расцем прафесійна, граем складаныя партыі, прыдумляем прыгожыя мелодыі і цягнемся да сусветнага ўзроўню. Але ўсё так жа, як і 10 гадоў таму, ніяк не можам зняць шыльду «купляйце беларускае» ды «імпартазамяшчэнне». Мы прыдумалі выдатны блюзавы квадрат, напісалі ідэальную аранжыроўку і выконваем яе нават без дробных памылак. Вось толькі тэксту няма! Няхай простага: пра дарогу, гітару і развітанне, але свайго ўласнага тэксту. Пра гэта мы і пагаворым яшчэ праз 10 гадоў.

Источник: пресс-релиз

Фото: Виталий Клиндюк

Темы: Илья Малиновский

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Егор Калейник
    0

    Огонь! Редко читаю работы коллег, не связанные с моей работой, но это действительно огонь. Спасибо!

  • Жорик
    -1

    Туманный дым не аб чём.

  • Виля Климкин
    0

    Соглашусь с первым комментарием,материал по делу!единственное,дело вовсе не в языке исполнения,проблема гораздо более глубинная.у нас все хотят сегодня посеять,завтра с соседом урожай обмывать.поэтому одни исполняют то,что модно и дешево,а другие рвут майки на груди и декламируют с трибуны.по сути,говно и одно,и другое.и именно эта "критическая масса" и затмевает собой настоящую качественную белорусскую музыку.