12

Ілля Маліноўскі: «Заплюшчу вочы і скажу: „Калі ласка, Дзед Мароз… Каб болей не было такіх конкурсаў!“»

Традыцыйна ў канцы года Ultra-Music падводзіць вынікі. У гэты раз мы сустрэліся з музычным журналістам Іллёй Маліноўскім і паразмаўлялі з ім пра сапраўднага героя года, бессэнсоўных конкурсах і алкаголі на фестывалях.

«Вось мы памятаем пра Akute, а пра тых жа „Дай дарогу!“ — не»

— Давай узгадаем мiнулы год. Якiя самыя яскравыя падзеi адбывалiся, на тваю думку, у беларускiм музычным жыццi сёлета, што ты можаш адзначыць у першую чаргу?

— Адносна нейкай дакладнай яскравай падзеі нічого адназначнага не скажу. Мне падаецца, што гэты год быў сапраўды роўным. Вось летась было шмат падзей, з якіх можна было выбіраць. Зараз жа гэтых падзеяў нібыта і нямала, але яны ўсе дастаткова роўныя і такога насамрэч моцнага нічога не было.

Вельмі складана выбраць найбольш яскравую падзею, таму што можна гаварыць пра зорак сусветнага маштабу, але ці варта пра іх узгадваць у межах «Мінск-Арэны»? Шмат хто кажа, што гэта выдатная пляцоўка, маўляў, там і гук і прадакшн ёсць, але мне падаецца, што акустыкі там не хапае, і ад выступу сапраўдных сусветных зорак псуецца уражанне менавіта з-за таго, што па гуку ёсць пытанні. Наогул, гук на канцэртах — пытанне агульнабеларускае: клубнае, «мінскарэннае», «палацаспортавае».

— Што можаш сказаць пра новыя альбомы, якія выйшлі селета?

— Падаецца мне, што ты мяне зараз хочаш падвесці да Akute з іх «Не існуе». Я не разумею іх такой папулярнасці. Я вельмі ўдзячны Сяргею Будкіну і яго працы з музыкамі, яго новаму адгалінаванню ў працы. Ён зараз праяўляе сябе як прадюсэр, які здольны раскручваць маладыя таленты. Хтосьці сказаў, што Будкін можа раскруціць нават тын (ці лаву — што заўгодна. Сякеру!). Напэўна, гэта яго. Тут выключна тое, што зрабіў Сяргей, таму Akute зараз такія раскручаныя. Гэта мне так падаецца. Зараз да работы з гуртом далучыліся і Зміцер Безкаравайны, і іншыя людзі, якія ведаюць і разумеюць гэтую справу. А што датычыцца непасрэдна Akute і іх творчасці… Па мне, так… Ну сапраўды самая звычайная музыка! То бок там нічога такога няма выбітнага, каб назваць выхад гэтага альбому падзеяй году. На мой погляд, напрыклад, «Дай дарогу!» зрабілі ў гэтым годзе значна больш. Я б іх паставіў на першае месца па выніках года сёлета. Таму што быў і выдатны дыск з класнай назвай, былі і абсалютна выдатныя канцэрты, было шмат публікі на іх выступах, яны пракаціліся па гарадах, у іх былі праблемы і нават скандалы, якія яны, зразумела, не самі прыдумлялі, а проста трапілі ў іх. Той жа самы чорны спіс, у які яны нібыта трапілі, а потым адразу выйшлі. Зараз ідзе судовы працэс гурта з супрацоўнікамі, якія забаранялі іх канцэрт. Гурт увесь год быў на слыху. Але чамусьці пра гэта мы забываемся. Вось мы памятаем пра Akute, а пра тых жа «Дай дарогу!» — не. Чаму так здараецца, я таксама не ведаю.

Але больш за ўсе мяне ўразілі, напэўна, фестывалі. Былі фэсты, якія праходзілі выдатна па ўсіх параметрах: і па ўнутраным стане, і па музычным напаўненні, і былі фэсты, якія нібыта мусілі так прайсці, але там з’явіўся АМАП і перашкодзіў. Адбываліся такія рэчы, якія падаюцца нават не дзіўнымі, а страшнымі для фестывальнага жыцця.

— На якіх фэстах былі такія выпадкі?

— Гэта было «Вольнае паветра». Калі АМАП літаральна з ліхтаром зазіраў у намёты, глядзеў, што робяць там: ці п’юць, ці так сядзяць. Цікава сустракацца з такімі рэчамі.

Ілля Маліноўскі

«Проста так палабаць і паслухаць лабства нецікава»

— Што адбывалася з гуртамі, якія не выступаюць на вялікіх пляцоўках? У якім напрамку рушыць іх творчасць?

— Ёсць, напрыклад, у нас гранжавая суполка,якая жыве нейкім сваім жыццём. Ёсць тусоўкі. Звычайна канцэрты з такімі гуртамі робіць Света Рамонка. Менавіта гэтай стылістыкі. І ўсё класна ў іх. Але далей чамусьці нічога не выходзіць.

— Як думаеш, чаму?

— На маё разуменне, таму што гурты робяць тое, што робяць ва ўсім свеце вялікія, вядомыя калектывы. Яны спяваюць па-англійску, некаторыя, канешне, па-беларуску, што дадае свойасаблівага каларыту, але заняць тую нішу, якую ўжо займаюць гурты сусветна вядомыя, немагчыма. У нас увогуле зараз вялікае пытанне з публікай, і пад канец года асабліва. Зараз пустыя клубы паўсюль. Таму што зоркі пачалі ездзіць да нас. Рэальна прасцей набыць адзін квіток на сусветна вядомую зорку і не хадзіць на беларускія канцэрты. У гэтым годзе я рабіў інтэрв’ю з арганізатарамі канцэртаў, яны тлумачылі, што трэба ўздымаць узровень беларускіх музыкаў рознымі шоў, нейкай візуалізацыяй канцэртаў. Тады і людзі будуць хадзіць, таму што проста так палабаць і паслухаць лабства нецікава. Гэта ўжо прыелася.

— Можа, справа яшчэ і ў кошце квіткоў?

— Дарэчы пытанне танных квіткоў для мяне даволі балючае. Лічу, што гэта сабатаж. Прывучаюць моладзь да таго, што можна хадзіць на канцэрты без грошай, а потым, калі гэтыя ж музыкі ладзяць канцэрт за грошы, яны ўжо не ідуць: «Я ж хадзіў два месяцы таму, нічога не аддаваў, а зараз я буду плаціць ім гэтыя 40 тысяч? Ха-ха! Не смяшыце мяне!»

Калі мы пачыналі слухаць музыку, хадзіць на канцэрты ў канцы 90-х, мы не выбіралі, мы ішлі туды, дзе проста было што-небудзь. Там было класна, таму што мы траплялі на канцэрт раз на месяц. Мы прыходзілі: там салянка з дзесятак гуртоў. Супер! Паслухаў, адарваўся і набыў зарад настрою на месяц наперад. А зараз ужо трэба выбіраць. І вось калі паўстае выбар, то абіраеш тое, што больш запомніцца. А што больш запомніцца? Выступ NickelBack, дзе ёсць візуаліцыя, дзе кідаюцца півам у залю, ці выступ «Мутнагавока», да прыкладу, якія «проста адлабаў і сышоў са сцэны». О, я ўжо бачу, што ты не згодная са мной…

— Была я канцэрце Nickelback з іх шоу і была на Garbage, у якіх не было амаль нічога, акрамя задніку і іх саміх. Апошнія больш запомніліся.

— Ну, але ж заднік быў! А ў нас няма ні ў каго. Звяртаючыся да беларускага андэграунду. Ён жыве. Не скажу, што ён не развіваецца. Магчыма, і развіваецца, але незаўважна. Напрыклад, есць у цябе сястра, брат ці дзіця. Вось калі не бачыш іх год, то заўважаеш, як яны выраслі, бачыш штодня — не заўважаеш, як расце. Тое ж самае і ў мяне атрымліваецца, таму што я сачу за гэтым, я хажу на ўсе гэтыя канцэрты, я ўсё бачу. Бачу, што ніякага росту няма. Магчыма, ён ёсць, але не такі заўважны. Невялікія крокі робяцца. Вось што датычыцца сцэны металічнай, там нешта цікавае з’яўляецца. Я адкрыў для сябе ў гэтым годзе (літаральна на днях, калі праходзілі «металічныя каляды») вельмі класны гурт Irdorath, які мяне здзівіў па ўсім: па гучанні, па элементах шоў, якія яны робяць. Яшчэ мяне вельмі моцна здзівіла тое, што на «металічных калядах», дзе ўдзельнічаюць Znich, «Рокаш», «Стары Ольса», публіка трымаецца, яна ўся на месцы, яна слухае кожны гурт, яна яго падтрымлівае і атрымлівае асалоду ад кожнага гурта. Гэта, мабыць, самая моцная такая субкультура, менавіта металічная, якая дагэтуль захавала яшчэ нашае старое: калі не на адзін калектыў прыходзяць, а прыходзяць на сэйшн, на тусоўку. Я бачу, што беларускія металісты — адзіныя, хто захаваў гэтую культуру. А той жа канцэрт Памідорава і РСП, калі эрэспэшнікі адыгралі — і публіка ўся сышла, а Памідораў грае ўжо для паловы зала. Гэта дзіўна, што ў нас няма такога: прыйшоў на канцэрт і адрывайся.

— Амаль такая ж сітуацыя назіралася і на конкурсах у гэтым годзе, калі публіка прыходзіла не на канцэрт, а прагаласаваць за сяброў…

— Во! Вось што я хацеў сказаць! Галоўная адмоўная падзея гэтага году — безліч конкурсаў. Абсалютна бессэнсоўных! Конкурсаў, куды прыходзяць 15 чалавек, галасуюць за тыя гурты, на якія прыйшлі. Напрыклад, кожны гурт прывядзе па тры чалавекі, хто прывёў пяць — той перамог. Я не разумею: навошта гэта рабіць?! А яшчэ ж даводзіцца ў журы сядзець! Я вельмі прашу, каб у наступным годзе гэтых конкурсаў не было! Такім будзе мае жаданне у ноч з 31-га на 1-е. Да, заплюшчу вочы і скажу: «Калі ласка, Дзед Мароз… Каб болей не было такіх конкурсаў!».

— Калі ўжо размова зайшла пра конкурсы. Дарэчы, я чула, што ў наступным годзе «Еўрарадые» збіраецца зрабіць сваю асабістую музычную прэмію…

— Так, мы плануем. Таму што, напэўна, гэта нейкі прэстыж. У нашай краіне ва ўсялякім выпадку так атрымліваецца, што калі ты музычны рэсурс, то абавязкова трэба падводзіць нейкія вынікі. Дакладна: мы будзем іх падводзіць, але паспрабуем гэта зрабіць не так, як усе, а, магчыма, праз нейкія жарты, цікавыя сітуацыі. Але не буду ўсе расказваць. Усё пакуль у працэсе падрыхтоўкі і невядома, як яно ўвогуле вырасце. Але гэтая прэмія будзе адрознівацца ад таго, што мы бачым зараз. Магчыма, будзе гэта будзе нешта падобнае да таго, што рабілі раней. Але зараз такого няма.

Пакуль мы рыхтуем гэты праэкт, у нас нарадзілася яшчэ шмат планаў, якія мы таксама будзем спрабаваць рэалізаваць.

Ілля Маліноўскі

«Я нават плэер згубіў паўтары гады таму і не набываю новы. І дзякуй! І больш не жадаю!»

— Што ты сам сення слухаеш?

— Я заўседы адказваю, што паважаю класіку рока. Але зараз я так ужо не магу сказаць. Справа ў тым, што праца музычнага журналіста, а тым больш вузканакіраванага рок-журналіста, прымушае пераслухваць безліч рознай музыкі ад розных беларускіх гуртоў. Я нават забыўся, калі я спампаваў ці набыў дыск якога-небудзь замежнага гурта. Нават расійскага ці украінскага. Таму што музыкі ў маім жыцці столькі, што ўжо ёсць жаданне ад яе адпачыць. Я нават дома музыку ўжо не слухаю. Яшчэ гады 3–4 таму, я памятаю, прыбіраешся ў кватэры — што-небудзь урубіў і пайшоў. Я нават плэер згубіў паўтары гады таму і не набываю новы. І дзякуй! І больш не жадаю! Адзінае, што я слухаў дома (прызнаюся), гэта апошні альбом Botanic Project «Рэанімацыя». Я яго вельмі ўпадабаў.

— Давай пагутарым пра сусветную рок-музыку. Куды яна рушыць, як лічыш?

— Усё туды ж — да sex, drugs&rock-n-roll. Нічога не змяняецца, хіба толькі хлопцы сталі падобныя на дзяўчынак больш, а дзяўчынкі больш на хлопчыкаў. Зараз сам знешні вобраз рокера змяніўся. У маім дзяцінстве гэта быў патлаты, бруднаваты байкер — вось гэта быў рокер. А зараз рокер — гэта такі худзенькі хлопчык, на якога нават і скокнуць страшна, бо зламацца можа. Магчыма, гэта і правільна. Галоўнае, каб спяваў прыгожа, тэксты прыгожыя пісаў, але я мала ведаю прыкладаў на Захадзе, калі тэксты сапраўды з нейкім глыбінным сэнсам. А рухаецца ўсё туды ж, куды і рухалася гадоў 30–40 таму. Усё да славы, да інтэртэймэнта, проста зараз гэта ўсё пастаўлена на крыху іншыя рэйкі, напэўна. Зараз усё больш прафесійна, магчымасцяў больш, але з-за гэтага і складаней выбівацца ў людзі. Таму тое, што зараз мы бачым на захадзе з рок-культурай, гэта ўжо такі сапраўдны, моцны шоу-біз

— Магчыма, прыйдуць тыя часы, калі ўсе стомяцца ад поп-культуры і вернецца сапраўдны рок-н-рол?

— Наўрадці ўжо гэта будзе. Нават у нашай краіне гэтага не адбываецца. Вяртаючыся да гранж-тусоўкі, там жа рокеры ўсе. Сапраўдныя рокеры. Выглядаюць як рокеры, спяваюць як рокеры, жыццё ў іх рокерскае. У маіх стэрыятыпах. Але няма публікі. Чамусьці не цікавяцца. Чамусьці збіраецца мала людзей. Можа, гэта таму, што ў нас няма сродкаў масавай інфармацыі, якія будуць больш актыўна пра гэта распавядаць. То бок рэальна ў нас няма тэлебачання і радыё. FM-радыё, якое будзе вяшчаць гэтую рок-музыку. Калі гэта з’явіцца, магчыма ўсе зменіцца. Але тады гэтыя хлапчукі, якія зараз жывуць як рок-н-рольшчыкі, пачнуць зарабляць грошы, развівацца, гэта ўсе будзе пераўтварацца ў бізнэс… І гэта не дрэнна. Гэта добра, калі музыка нарэшце будзе зарабляць музыкай. Калісьці Мік Джагер сказаў, што ў сваім жыцці ён ніколі не працаваў, а рабіў тое, што яму падабаецца, займаўся хобі. Але гэтае хобі прынесла яму столькі грошай, што хопіць нават унукам унукаў. І ён удзячны жыццю, што так здарылася. Таму што ён, маўляў, лайдак, і ніколі б нічога і нідзе не дасягнуў, таму што проста б забіваў на ўсе болт, напіваўся бы, спазняўся на працу… Вось гэта класна. Калі ў Беларусі нарэшце мы здолеем сказаць, што рок-н-рол дае мне хлеб, тады і можна будзе што-небудзь казаць пра музычнае жыцце і тады можна будзе разважаць пра рок-н-рол і поп-культуру.

Ілля Маліноўскі

«Не праіснаваў бы алкаголь столькі год, калі б без яго было лепш і прасцей»

— Магчыма, варта яшчэ і на якасць гуку, музыкі і тэкстаў звярнуць увагу?

— Сюды часта прыязжаюць беларускія музыкі, якія жывуць за мяжой і там дасягнулі нейкіх менавіта музычных поспехаў. Да прыкладу, Віктар Смольскі. Браў у яго інтэрвью, калі ён выступаў тут на фестывалі «Грыфаманія», і пытаўся наконт беларускіх музыкаў. Ен бачыў беларускіх гітарыстаў і сказаў, што гэта выдатны ўзровень. Усё класна. Адзінае адрозненне, якое ён бачыць ад заходніх музыкаў, гэта тое, што не ўмеюць сябе паводзіць на сцэне. Няма досведу. Яны вельмі скаваныя. Большасць беларускіх музыкаў, нават Neuro Dubel, «Крама» ці «Палац», тыя, хто на сцэне ўжо сколькі год, выходзяць на сцэну і просяць прабачэння. Людзі набылі квіток, прыйшлі на іх паглядзець, а яны: «Прабачце, можна мы тут пайграем?».

— Тут ужо пытанне беларусскага менталітэту…

— Я ўвогуле не веру ў беларускі менталітэт. Няма яго! :)

— Як ты лічаш, што чакае беларускую музыку ў наступным годзе?

— Калі ў мінулым годзе я ведаў дакладна, што будзе шмат новых альбомаў выходзіць, і гэта адбывалася, то сёлета я не магу нічога сказаць, не ведаю, шчыра. Я перакананы, што з’явіцца пэўная колькасць дыскаў, прычым якасных. Я перакананы, што з’явіцца што-небудзь такое, што я здолею пакласці на палічку і сказаць: «Вось гэты альбом я буду слухаць раз, два, тры, пятнаццаць ці сто разоў, і мне ён не задзяўбе». Ведаю дакладна, што ў наступным годзе зусім па-іншаму будуць праходзіць фестывалі ў Шаблях. Гэта мой уласны вынік з таго, што днямі была канферэнцыя з нямецкімі арганізатарамі фэстаў. Я там прысутнічаў і бачыў, як Валодзя Шаблінскі ўпітваў тую інфармацыю, якую распавядалі гэтыя людзі, і я перакананы, што тое, што мы чулі, мы заўважым наступным летам на фестывалі ў Шаблях. Гэта класна, таму што гэта будзе ўжо еўрапейскі падыход, магчыма, гэта будзе новы крок у беларускім фестывальным жыцці. Вельмі хочацца верыць у тое, што нарэшце мы вырашым пытанне з алкаголем на фестывалях і канцэртах. Як бы там хто ні казаў і я сам не верыў, што без алкаголю жыць значна лепей і прасцей, але не на рок-фестывалях. І хлусня гэта ўсе. Не праіснаваў бы алкаголь столькі год, калі б без яго было лепш і прасцей. Вельмі хочацца верыць, што гэта будзе наступны год, тым больш, што нейкія размовы пра гэта вядуцца і нейкія крокі ў гэты бок робяцца. Чамусьці я перастаў верыць, што ў нас будуць з’яўляцца новыя выбітныя музычныя калектывы. Не веру, што з’явіцца што-небудзь у наступным годзе, і мне падаецца, што не з’явіцца яшчэ ў бліжэйшыя 5–10 год, пакуль мы не перажывем гэты перыяд канцэртнага застою, пакуль публіка зноў не пачне хадзіць на канцэрты. Не ведаю, што павінна для гэтага здарыцца. Вельмі дзіўна хадзіць на канцэрт у Re:Public і бачыць тую ж колькасць людзей, што прыходзіць на канцэрт у «Графіці». І калі не хадзіць на канцэрты, не адпачываць, то застаецца дзве рэчы: выклікаць траіх чалавек — дваіх з рыдлёўкамі і аднаго з насілкамі, ці проста спіцца. Лепей раз у тыдзень аддаць 40 тысяч на канцэрт, чым кожны дзень піць 35 літраў піва.

Автор: Юлия Хвощ

Фото: Виталий Клиндюк, из личного архива Ильи Малиновского

Темы: Илья Малиновский

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • правдоруб
    3

    Про акутов1000%,наконец-то хоть кто-нибудь да правду говорит

  • Про акутов1000%,наконец-то хоть кто-нибудь да правду говорит
    +100500

  • Вообще все по теме на самом деле

  • Злобный критик
    1

    ништяк,хоть и не совсем согласен.с меня пиво. два пива .гудвин 2 этаж крайний столик.Rust тоже заглядывай..(с)

  • Немного странный пассаж про группу года... Скажем, я лично считаю, что по какой-то абсолютной сумме альбома, концертов и зрителей белорусская "Группа года" - не "Дай Дарогу" или Akute, а "Серебряная Свадьба" (которую Илья вообще ни разу не упомянул). Но наезжать на Илью, что он двигает дружков, мне в голову не придет. А уж тем более в чем-то обвинять Будкина и Тузин, которые, как известно, продвигают именно белорусскоЯЗЫЧНУЮ музыку, так что априори ни ДД, ни СС не могут наградить званием "Герой года". Подозреваю, что журналистка слегка зачаровала Илью и именно поэтому он допустил подобный ляп :)

    • правдоруб
      0

      Одно дело быть и пиар менеджером и жюри в одном лице,так можно раскрутить и саладуху и дарафееву,тихонович тоже так же может стать героем года...как голосовать за его...а вообще-с новым годом,хорошо,что есть ультра-мьюзик,что есть кому писать о наших белорусских группах.Ухожу в праздничный стопор,встретимся в новом году!

      • Правдоруб, одно дело писать под своим именем, другое - быть анонимом. Это лучший показатель того, кто в какой степени готов отвечать за свои слова. А к "Серебряной Свадьбе" я совершенно никакого отношения не имею, если что. И с "Дай Дарогу" я дружу :)

    • хотсевен в перде!
      0

      Особенно будкин белорусист))))))........который ненавидит ВСЕ БЕЛАРУССКОЕ ПО ОПРЕДЕЛЕНИЮ!!!
      бескоровайный ---- врать всем подряд у вас давно не получается И ОЧЕНЬ ХОРОШО,ЧТО НИКТО ПОЧТИ НЕ ЗНАЕТ таких деятелей ,это очень показательно.

  • Так странно читать те слова, которые ты не раз говорил в течение прошедшего года. Приятно знать, что есть люди, у которых схожие с тобой мысли. Но отсутствие упоминания про СС действительно огорчает. Тут согласна с Dmitri Bezkorovainyi.

  • правільна! толькі МЕТАЛ! ))))