5

Dzida Music: «Калі няма матывацыі, то чалавек заўсёды робіць выбар у бок спакою»

Хутка споўніцца тры гады, як на музычным рынку працуе кампанія Dzida Music. Гэта адзіны дыстрыбутар, які прафесійна займаецца выключна беларускай музыкай. Зараз у каталогу кампаніі дзясятак гуртоў, музыка якіх прадаецца ў інтэрнэт-крамах па ўсім свеце. Ultra-Music паразмаўляў з заснавальнікамі кампаніі Генадзям Прасвіраковым і Дзмітрыем Падбярэзскім пра гісторыю Dzida Music, праблемы беларускіх музыкаў і сродкі прасоўвання на захадзе.

Dzida Music

— Распавядзіце пра сутнасць вашай працы.

Генадзь: Сутнасць нашай місіі ў тым, што мы хочам даць магчымасць музыкам стаць прафесіяналамі. Не ў сэнсе грання, а ў плане магчымасці жыць за кошт сваёй музыкі. І мы даем набор паслуг, які пашырае магчымасці музыкаў.

Дзмітрый: Агульна кажучы, мы займаемся прасоўваннем гуртоў. Часткай гэтай працы з’яўляецца продаж музыкі. Але гэта не самамэта. Для папулярызацыі ёсць шмат шляхоў, якія для большасці музыкаў невядомыя.

Генадзь: Мы арыентаваныя не на беларускі рынак. Напрыклад, мы выкарыстоўваем платформу, якая можа рассылаць музыку на восем тысяч радыёстанцый па ўсім свеце, 75% з іх амерыканскія. Зразумела, што далёка не ўсе станцыі возьмуць трэкі беларускіх музыкаў. Усё ж такі выхад на замежныя радыёстанцыі — сур’ёзны крок для музыкі, і ён патрабуе бюджэту. Рынак ратацый не ўладкаваны так, што ты кідаеш туды музыку, і цябе адразу пачулі

Дзмітрый: З тых гуртоў, з якімі мы працуем, The Toobes і вакальная група Camerata гучаць на замежных радыёстанцыях. Між іншым, дзякуючы гэтаму адзін з трэкаў Camerata трапіў на амэрыканскі зборнік калядных песен.

— Якія яшчэ метады вы выкарыстоўваеце?

Генадзь: Мы актыўна працуем з онлайн-крамамі, а таксама стрымінгавымі сэрвісамі. Яны з’яўляюцца выдатнымі сродкамі прасоўвання, таму што ствараюць камунікацыю. Схапіў камунікацыю і трымай яе — вось твая аўдыторыя. Мы перакананыя ў тым, што для музыкі галоўнае — менавіта аўдыторыя. Таму наша задача — прыцягваць аўдыторыю і ўсімі магчымымі спосабамі ўтрымліваць яе.

Дзмітрый: Ёсць іншыя сэрвісы, якімі мы карыстаемся і якія наведваюць арганізатары фестываляў, выдаўцы, рэкард-спецыялісты, скаўты, уладальнікі музычных клубаў.

— Ці не спрабавалі вы дасылаць музыку гуртоў, з якімі супрацоўнічаеце, ў буйныя замежныя онлайн- і офлайн-выданні, накшталт Wire ці Songlines? Яны аглядаюць шмат музыкі з усяго свету.

Генадзь: Ёсць месцы, куды можна адпраўляць музыку, а куды няма сэнсу, бо цябе ўсё роўна выкінуць. Не таму, што ты дрэнны ці добры. Такая зараз тэхналогія камунікацыі. У многіх выданняў вы можаце нават не знайсці адрасы, куды адпраўляць інфармацыю. У іх прынята атрымліваць інфармацыю з рук спецыялістаў, па рэкамендацыі.

— Што музыкі могуць атрымаць пры супрацоўніцтве з вамі?

Дзмітрый: Людзі часцей за ўсё жадаюць усё і адразу, гэта зразумела. З прафесійнымі музыкамі прасцей працаваць, яны разумеюць, што на ўсё патрэбны час. Напрыклад, Camerata паслядоўна прасоўваецца. У гэтым годзе мы ўжо задумаліся над тым, каб зрабіць ім гастрольную трасу. Гэта будзе наш першы досвед. Паспрабуем, паглядзім.

Згодна з пакрокавай стратэгіяй развіцця, Dzida Music пачынае чарговы этап дзейнасці. Цяпер мы ствараем сетку сваіх прадстаўнікоў у суседніх краінах. Першым з іх стаў Сяргей Русак з Рыгі, у супрацоўніцтве з якім у красавіку ў Латвіі адбудзецца міні-тур вакальнай групы Camerata.

— То бок спачатку спрабуеце прадаць музыку, а потым — зрабіць канцэрты?

Генадзь: Трэба ўдакладніць, што мы не прадаем музыку. Дыстрыбуцыя — гэта не продаж.

Дзмітрый: Мы дастаўляем патрэбную інфармацыю ў патрэбнае месца. Усімі вышэй названымі інструментамі трэба эфэктыўна карыстацца.

— Ці можна казаць, што нехта з тых музыкаў, хто з вамі працуе, ужо здолеў акупіць запіс альбому?

Генадзь: Мы пакуль не ўвязаныя ў працэс запісу, таму пра гэта меркаваць не можам. Але выдаткі на дыстрыбуцыю і стварэнне аўдыторыі, вядома ж, акупляюцца.

Dzida Music

Dzida Music

— З якімі праблемамі вы сутыкаецеся пры працы з музыкамі?

Дзмітрый: Тыповая сітуацыя: перагаварылі з музыкамі, распавялі, што мы можам зрабць. «Так, нам гэта трэба!» — кажуць. Як толькі даходзіць да справы, калі нам патрэбныя файлы, фотаздымкі, відэа, яны абяцаюць усё гэта перадаць і дагэтуль могуць нічога не даслаць. Гэты факт падцвярджае, што шмат для каго музыка — гэта не прафесія, а самадзейнасць.

Генадзь: Што такое музычны гурт на Захадзе? Гэта — кампанія, таму што яна прадае, таму што яна павінна размяркоўваць даходы. Гэта ўсё запісана ў дамове. Раней у нас было паняцце «дамова сумеснай дзейнасці», цяпер трэба рэгістраваць юрыдычную асобу ці ІП. Але ж і гэта не праблема. Гурты ў Беларусі ніяк свае адносіны не афармляюць, ніяк паміж сабой не дамаўляюцца. Таму калі ўзнікаюць нейкія пытанні, пачынаецца бардак. «А ў нас усё напалову. Мы разам усе рашэнні прымаем». Гэта сыход у калгас!

Дзмітрый: Мы кантактавалі недзе з 30 гуртамі, і толькі адзін калектыў на нашае пытанне «Хто ў вас мае права падпісваць дзелавыя паперы?» здолеў даць канкрэтны адказ. Толькі Слава Ламакін з The Toobes сказаў, што яму дэлегаваныя такія паўнамоцтвы і ёсць даверанасць ад усіх удзельнікаў гурта. Астатнія гурты нават пра гэта не задумваюцца. А гэта значыць, што нам няма нават з кім падпісаць паперы.

Генадзь: Ці іншая праблема. Людзі збіраюцца, пачынаюць граць, бяруць нейкую назву і не могуць пагугліць, ці карыстаецца нейкі іншы гурт гэтай назвай. Потым яны пачынаюць раскрутку, а гурты з такой назвай ужо даўно і паспяхова існуюць.

— Людзі пачынаюць проста граць. Яны не адразу думаюць пра будучыню, пра ўнікальную назву, пра адказнасць.

Генадзь: Трэба не саромецца называць рэчы сваімі імёнамі: гэта не музыкі.

Дзмітрый: Калі разглядаць рынак нашай рок-музыкі, можна пераканацца, што для 90–95% гэтых людзей музыка — гэта толькі хобі. А хобі — гэта такая справа, якая не вымагае ў перспэктыве істотных стымулаў і мэтаў. Пазаймаўся, даў канцэрт, выдаў дыск і на паўгады знік. Гэта значыць, што прафесійна займацца музыкай у людзей няма ахвоты і патрэбы. Яны задаволеныя тым, што ёсць. А калі прапануеш агульна прынятыя ў свеце паслугі, гэта насцярожвае музыкаў і яны пачынаюць думаць: а нахалеру яно нам трэба?

Генадзь: Чалавек вымушаны рабіць выбар. Пагадзіцеся, што шлях нават самага крутога музыкі — гэта шлях выбару. Людзям часта даводзіцца адмаўляцца ад чагосьці дзеля кар’еры. Калі няма матывацыі, то чалавек заўсёды робіць выбар у бок спакою.

— Колькі гуртоў зараз з вамі супрацоўнічае?

Генадзь: У каталогу ў нас 11 гуртоў і 16 рэлізаў. Але гэта вельмі мала!

Дзмітрый: Пакуль у нас да канца не сфармаваны каталог, мы не можам выходзіць на заходніх пракатчыкаў. Мы павінны даць ім вялікі выбар. Калі даслаць умоўнаму арганізатару канцэрту ў Францыі два-тры гурты, дык яны падумаюць: ой, якія бедненькія, нічога ў іх няма.

Генадзь: Мы называем гэта ўсё недаіндустрыяй. І мы разам з ёй развіваемся. Мы не можам зрабіць больш, чым дазваляе цяперашні патэнцыял. Але праз нашыя паслугі можна яго рэалізаваць.

— З чаго ўвогуле пачалася гісторыя Dzida Music?

Дзмітрый: Пачатак увогуле быў анекдатычны. Тэлефануе мне чалавек, прапануе сустрэцца. Першае пытанне з боку Генадзя: «Як ты думаеш, на беларускай музыцы можна зарабляць грошы?» Я сказаў: «Ніколі!» Ён: «Я ўключу кампутар і дакажу, што можна». Генадзь адразу быў аптымістам.

Генадзь: І застаўся!

Дзмітрый: А я быў на пазіцыях прасунутага песіміста. Але сітуацыя мяняецца. Ён на практыцы даказаў, што зарабляць усё ж такі можна. Гэта пакуль не трэба лічыць у канкрэтных сумах. Гэта трэба лічыць з пазіцый, што мы дапамагаем музыкам стаць больш вядомымі.

Генадзь: Калі пытаюць пра продажы, я адказаць нічога асаблівага не магу. Я разумею пад продажамі сітуацыю, калі куплена 10 тысяч копій альбому. А калі пералік ідзе на пару сотняў, пра гэта пакуль не варта казаць. Але кожны продаж — гэта новы кантакт, новыя фанаты. Калі чалавек купляе музыку, гэта найвялікшая ступень ўдзячнасці.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Темы: Dzida Music

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Итого за три года:

    Генадзь: У каталогу ў нас 11 гуртоў і 16 рэлізаў.
    Генадзь: Мы выкарыстоўваем платформу, якая можа рассылаць музыку на восем тысяч радыёстанцый па ўсім свеце, 75% з іх амерыканскія.
    Генадзь: Мы актыўна працуем з онлайн-крамамі, а таксама стрымінгавымі сэрвісамі.
    Дзмітрый: У гэтым годзе мы ўжо задумаліся над тым, каб зрабіць ім (Camerata) гастрольную трасу. Гэта будзе наш першы досвед.

    При всём уважении к Геннадию и Дмитрию, не вижу ничего успешного или значимого в их работе в Dzida Music.

  • При всем уважении к товарищам, работа в таком ключе превращается в фарс, потому как контора живет не за счет роялти с продаж, концертов и пр (что является прямым стимулом больше продать музыканта), а за счет предлагаемых пакетов услуг, за которые сам музыкант платит вне зависимости от доходов.
    Хорошо помню семинар в ТНТ, на котором на просьбу как-то показать, что музыкант (их клиент) получает больше, чем вкладывает был получен ответ о том, что мол это коммерческая тайна и пр.. Начинание хорошее, не спорю. Но, как говориться, чтотонетак.

  • что-то мало достижений у этого лейбла

  • Ребята, пишите больше хорошей музыки, тогда:
    1) больше релизов будет у нас (или у кого угодно) в каталоге;
    2) больше будет роялти, за счет которых будут жить музыканты (в первую очередь! а не лейбл), в наших реалиях о доходах от роялти, которые позволяют "жить" не приходится.
    Наши достижения - это ваша музыка (если я говорю с музыкантами, а не с анонимными троллями, конечно).
    Надо признать, что наша страна пока еще, к сожалению, "родит" мало музыки, способной слушаться "там" и способной быть покупаемой в следствии такого слушания.
    Где вы, наши хендриксы и планты? Мы вас усиленно ждем!