9

«Людзі на балоце»

Людзі на балоце

Гарадзеншчына заўсёды першай пераймала свежыя павевы з Польшчы: як калісьці там першымі слухалі Lady Pank ці Dezerter, так і зараз пайшлі назіркам за R.U.T.A.

Не ведаю, канечне, ці можна казаць пра ўплыў праекта Мацея Шайкоўскага на Алеся Дзянісава і кампанію, магчыма яны нават не чулі пра R.U.T.A., але агульныя рысы ў праектаў безумоўна ёсць. R.U.T.A. рэстаўруе песні пра панскі прыгнёт, а «Людзі на балоце» ствараюць уласныя — пра антыбальшавіцкі супраціў, якія можна палічыць за аўтэнтычныя.

Акустычны, крыху бруднаваты гук стварае жывую атмасферу, і, падаецца, быццам бы ўсе гэтыя песні сапраўды спяваюцца недзе ў лесе слуцкімі партызанамі. Увогуле падкупае тое, што ў цэнтры альбома — просты чалавек, які жыў сабе, працаваў, пакуль не прыйшлі «чырвоныя каты». Тут не толькі мужыцкія заклікі «Пойдзем, хлопцы, на вайну!» і непасрэдна даволі крывавыя падзеі («Першаму — кулю ў лоб, шабляю другому»), але і гаротны погляд жанчыны («Не хадзі, сыну-сынку, на вайну» ці «Божа, за што гэтая нам вайна?! Толькі што ў нас нарадзілась дзіця»).

Музычны складнік не менш цікавы: «Людзі на балоце» выдатна спалучылі гітару, акардыён, скрыпку і флейту, не перагрузіўшы гучанне і стварыўшы прыгожыя мелодыі, набліжаныя да фолькавых. Адзіным стылістычным выключэннем стала апошняя песня альбому — аптымістычная «Прыйдзе вясна!» («Прыйдзе час, і згінуць усе тыраны! Дыктатараў адправяць на Сатурн!»), якая зноў прымусіла ўзгадаць польскі рок 80-ых (Lombard «Przeżyj to sam»).

«Людзі на балоце» зрабілі вялікую і важную працу. Гэта, канечне, не гістарычная рэканструкцыя, і нельга казаць пра вяртанне нейкага пласту песень пра падзеі 20-ых гадоў. Але тэма, якую дзесяцігоддзямі знішчалі з гістарычнай памяці, зноў гучыць у песнях, прыгожых песнях. Цяпер добра было б зняць фільм пра паўстанцаў, саўндтрэк да якога ўжо стварылі «Людзі на балоце».

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Людзі на балоце

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • А што ж анігадкі пра легендарны панк-гурт "Deviation", дзе таксама нейкі Алесь Дзянісаў праявіўся? І вакалы пазнаюцца. Ці я памыляюся?

  • Гурт - Lady Pank - зь літарай "а". Зь літарай "u" - «Mała Lady Punk» - назва песьні.

    А Людзей я яшчэ не праслухаў - у новай кватэры пакуль што няма дзе дынамікаў паставіць :)

    • Дзякуй! На аўтамаце punk пісаў :)

    • Polofil'80
      0

      Такія блытаніны яшчэ ў 80-я гады былі, бо прыхамаць музыкаў ня ўпісвалася ў сусьветную тэрміналёгію. Але магу засьведчыць на сьвежых кампактах: вось стаяць перада мной складанка "Lady Pank'81-85" (практычна перавыданьне дэбютнага альбому фірмай "Inter-Sonus") і "Lady Pank" - "Zimowe graffiti" (лебядзіная песьня гурта ня надта залатога складу 1996 г. ў прысутнасьці Яна Барысевіча, гітара; Януша Панасевіча, вакал; Кубы Яблоньскего, ударныя; Кшыштафа Келішкевіча, бас; Анджэя Лабэндзьскего, гітара), якую я выменяў на "БАСовішчы" ў аднаго польскага фаната блюз-рока на 2-гі "P.L.A.N." (ён яшчэ й даплаціў).