Глюкі «Idyjatyzm»

Гурт «Глюкі» запомніўся зь першага трэку яшчэ ў 2005 годзе. Тагачасны гіт «Ападкі», які зьявіўся на ТГ, мяне нават пасьпеў абурыць прымроеным наездам на N.R.M. у пачатку трэку. Падумалася мне тады «вось жа нахабства, хто яны такія». На гэтай глебе я нават з Шумам «сраўся». Так і пачалося нашае добрае знаёмства а «Глюкі» сталі адным зь любых гуртоў.

У мінулым годзе на «Басовішчы» мне нават пашчасьціла на працягу двух дзён быць побач з музыкамі гурта. Адразу было бачна па іх, што кожны — Асоба — з харызмай, з сваімі думкамі, настроем. Зь цяперашніх беларускіх гуртоў я магу назваць адзінкі, дзе пра кожнага чальца банды можна сказаць такое. Была і нэрвовасьць у тыя дні, наэлектрызаванасьць, але ўсе спасылаліся на хваляваньне. Перамога ж толькі дадавала аптымізму. Але толькі на пару дзён... Не пасьпелі ўсе вярнуцца дадому, як стала вядома, што гурт спыняе сваё існаваньне.

Дзякуй Богу, што гурт пасьпеў запісаць альбом «Idyjatyzm». І няхай ён пыліўся больш за год на магілёўскіх паліцах, але дайшоў да нас. Можна з упэўненасьцю казаць, што гэта — альбом году. І тое ж самае можна было сказаць год таму і, я думаю, і ў наступным годзе таксама. Якасны, запамінальны, роўны, вытрыманы. Кожны трэк — скончаная гісторыя з сваім ладам, ідэяй. Выдатныя аранжыроўкі, нестандартныя падыходы — сапраўдныя гіты.

«Gluki», «Re-дзіска», «Hooly» — вясёлы дыска-панк, зарад бадзёрасьці, самаіроніі, сьцёбу. «Спiмойкрай», «Краiна», «Талерантнасць» — сацыяльны пал, гостры і бескампрамісны. «AntiEMO (parquet)», «Я за цябе (не памру)», «Бруд», «Праграма» — эмоцыі, пачуцьці, адносіны. «Наркаман» — рэквіем, апошні цьвік.

Цікавая гісторыя гурта «Глюкі» скончаная. Але назаўсёды ўвойдзе ў агульную гісторыю беларускай музыкі. Застаецца спадзявацца, што гэтыя Асобы нас яшчэ парадуюць. Магчыма пачынаецца ўжо новая гісторыя. Цяпер Akute...

Чытайце таксама рэцэнзіі Experty.by на гэты альбом.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Глюкі

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com