Красные звёзды «Играй в того, кто играет в тебя»

Прабачце мне маё невуцтва, але творчасьць гурта «Красные звёзды» да гэтага альбому прайшла цалкам міма мяне. Безь нейкіх ідэалягічных забабонаў — кажу, каб прадухіліць домыслы. Таму гэты дыск ацэньваю без аглядкі на мінулае.

Адразу спадабаўся першы трэк, нагадаўшы песьні «Сердце дурака». Толькі наўрад ці апошнія мелі нейкі ўплыў на КЗ, хутчэй, наадварот. «Мы наблюдаем» — дзіўны трэк зь вельмі рознымі па настрою прыпевам і куплетам, брытанскі па гучаньні, хоць і вельмі брудны. Але далей неяк усё разладзілася. Ну, а пасьля «я люблю тебя нахуй» ўвогуле становіцца сумна. Я зусім не пурытанін і абсалютна ня супраць мату ў лірыцы, і нават упэўнены, што ён можа быць вельмі трапным і адлюстроўваць пачуцьці чалавека. Але, я не разумею як можна «любіць» «нахуй». Што гэта ўвогуле значыць? Я цудоўна ўяўляю, як можна «любіць» «штопездец» ці нават «ёб тваю маць», але не «нахуй».

«Второе дыхание» — авангарднае трызьненьне з замахам на канцэптуальнасьць? «Звезда», «Бабочки в твоём животе», «Талисман» ня дрэнна, нават для радыё б падыйшло, калі пачысьціць-падправіць — неблагія мэлёдыі, тэксты. «Играй…» жахлівы па аранжыроўцы, а «Играя…» — працяг «дыхания».

Карацей, няўцямны альбом. Магчыма я проста не зразумеў усёй яго глыбіні. Але панк неяк інакш выглядаць мусіць, як па мне. Не адчуваецца душы, агульнага стрыжня.

Чытайце таксама рэцэнзіі Experty.by на гэты альбом.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 3