Nevma «Стихия слёз»

Тры гады таму, як гурт Nevma зьявіўся на беларускім музычным небасхіле, я рассыпаўся ў камплімэнтах і прадвяшчаў гурту цудоўную сьветлую будучыню. Спачатку «Рай побач», потым «Ня веру», потым яшчэ — моцныя рэчы, трагічныя і смачныя. Усе чакалі на альбом — было чаго чакаць…

А зараз я слухаю альбом — і ніяк… Прайшло захапленьне гуртам, зьніклі хоць якія эмоцыі да такой музыкі. У мяне чамусьці (ці нават не чамусьці — цалкам заканамерна) паралелі зь легендарнымі Faith No More. Я ўзгадваю апошні дзень сёлетняга Sziget, дзе яны былі галоўнымі хэдлайнэрамі апошняга дню. І вось яны выходзяць на сцэну, пачынаецца экшн, народ у экстазе, але больш за тры трэкі я не вытрымаў. Вось і з Nevma зараз тое самае. Напэўна, ўсё класна: слухаю і думаю пра сябе «якасна ж, вакал такі!, тэксты зразумелыя і трапныя, мэлёдыі запамінальныя», але цалкам міма мяне.

Я ўвогуле не магу аб’ектыўна ацэньваць музыку. Мне альбо падабаецца, альбо не. А на ўсе прафэсійныя чыньнікі мне становіцца «па барабану».

Мая адзнака… ну, хай, шэсьць. За прафэсіяналізм.

Чытайце таксама рэцэнзіі Experty.by на гэты альбом.

Автор: / Ultra-Music

Группы: