Канцэрт Akute: голас пакалення

Яшчэ пару гадоў таму Akute былі толькі чарговым гуртом, які спявае на беларускай мове. Але ўсё змянілася, як толькі былыя панкі з Магілёва выпусцілі альбом «Dzievački i Kosmas». Рэліз адразу быў прызнаны лепшым дэбютам года. Далей — цяжкая праца, другі альбом «Nie isnuje», і нарэшце — разагрэў у Placebo. Зараз Akute — самы папулярны беларускамоўны гурт.

Паказчыкам вядомасці «Акутаў» можна лічыць хаця б колькасць гледачоў, якія прыйшлі на іх канцэрт 3 лістапада ў Re:Public. Большасць — дзяўчыны рознага ўзросту, сярод іх толькі пару дзясяткаў юнакоў. Дзякуючы такім гендэрным суадносінам у зале было адносна спакойна, а бар нязвыкла пуставаў.

На гэты раз у Akute, якія нядаўна былі разагрэвам у Браяна Молка, быў уласны «разаграваючы» гурт — Avias. Гэтыя хлопцы пазіцыянуюць сябе як гранж 90-ых. Вакаліст Avias нават нагадвае Кабэйна: такая ж клецістая кашуля, тыя ж валасы, што падаюць на вочы, і надрыўная манера спеваў. І разам з тым творчасць Avias адрозніваецца ад большай часткі гранжавых гуртоў, ўзгадаваных на «Чацвёрцы з Сіэтла». Хаця б арыгінальным падыходам да роднай мовы ў песнях. Як бы там ні было, хлопцы добра адыгралі сваю праграму, хоць асноўную частку тых, хто сабраўся ў клубе, прыхільнікамі гранжа не назавеш.

Нарэшце з’явіліся самі героі вечара — Akute. Яны не сталі «цягнуць гуму», а адразу сыгралі сваю, мабыць, лепшую песню — «Кроў бы вада». Сапраўды, гледачы ж прыйшлі не проста на выступ, а на «Вялікі справаздачны канцэрт», як абяцаў вакаліст Стас Мытнік. Згодна абяцаньню, Akute ў бліжэйшыя паўтары гадзіны выконвалі свае лепшыя песні з двух альбомаў, пачынаючы «Адшукай» і сканчаючы «Іголкамі», плюс прэзентавалі дзве новыя кампазіцыі — «Наскрозь» і «Бегчы».

Першая частка канцэрту, здавалася, была наэлектрызаваная. Энергія быццам цякла па струнах гітар і перакідалася на слухачоў. Паступова яны пачалі падпяваць і падтанцоўваць, затым скакаць на месцы і крычаць словы песень. Хтосьці нават паспрабаваў паслэміцца, але быў cпынены гнеўным абурэннем дзяўчат, што стаялі побач. Вось-вось павінна была наступіць кульмінацыя канцэрту, пасля якога ўзбуджэнне натоўпу немінуча пойдзе на спад. Але ў апошні момант ударнік пакінуў сцэну, і Стас узяў у рукі акустычную гітару.

Прагучалі першыя акорды «Непазбежна» — мяккай лірычнай песні — і тыя, хто раней шалеў, прыціхлі. Хто стаяў бліжэй да сцэны, селі на падлогу, і так і праслухалі песню да канца. Пасля такой паўзы наступныя кампазіцыі ўспрымаліся ўжо спакайней.

Пасля песні, заяўленай як апошняя, Akute паспрабавалі пакінуць сцэну, але прыхільнікі не хацелі адпускаць сваіх улюбёнцаў. Тады музыкі вырашылі пайсці насустрач слухачам.

— Жадаеце «Адзіноцтва»? — спытаў у залы басіст Раман.
— Да-а-а!

І загучалі знаёмыя пераборы струн.

Складана апісаць пачуццё, якое ўзнікла падчас выканання гэтай кампазіцыі. Гледзячы на людзей вакол, слухаючы песню на роднай мове, раптам ясна разумееш, што канцэрт Akute — своеасаблівы сімвал нашага пакалення, адначасова неразумнага і мудрага, якое ратуецца ад шэрасці кіслотнымі вопраткамі і ўспрымае беларускую мову як бунт.

Пасля «Адзіноцтва» Akute яшчэ раз сыгралі свежую песню «Наскрозь» — для замацавання, так бы мовіць, — і схаваліся ў грымёрцы. Там іх, стомленых, выціснутых як лімон, ужо чакала прэса.

— Як вам канцэрт?
— Калі казаць без цэнзуры, то ах***на, — адказаў Стас.
— Цудоўна, — больш далікатна выказаўся Раман, лёжачы ў крэсле.

І сапраўды, лепш не скажаш. Усё было менавіта «цудоўна». І кропка.


Фотарэпартаж з канцэрту

Автор: / Ultra-Music

Фото: Полина Шарай

Группы: ,

Комментарии: 6
  • Володя:

    молодцы, молодцы, супер

  • King Smithson:

    Было extra mega high grade! Мо нават Саша Фунт з «Avias» здолеў адчуць, хто рэальны гаспадар у гэтай краіне.

  • Олеся:

    Саша фунт гитару отдал чегренцу ,а у него забрал лапти и балалайку.

  • забавно, что «гаспадары у гэтай краине» понятно кто, а в комментах зачем-то про меня))) витовт, вам плохо удается маскироваться!!!)) вы взрослый человек, перестаньте маяться дурью, пишите лучше ваши бестселлеры)))))

    а, akute, всяко молодцы. мне очень понравилось, спасибо!

    • King Smithson:

      «гаспадары у гэтай краине», адназначна, беларусы. Усё астатняе — дурь прыватных investigations.

  • Lena0933:

    Приветствую. Открыла для себя: я уже 6 лет открываю сайты оперой, но лишь сегодня узнала о том, что для нее можно установить расширения!!!!У меня есть_великолепное предложение, а именно: давайте начнем показывать у кого что установлено!

    P.S. Я запостила в раздел this — туда? Если нет, переместите!