1

Vinsent у «Рэактары»: чатыры да аднаго

Vinsent

Метамарфоза, якая здарылася з рэперам Vinsent’ам, — з’ява прыкметная не толькі на рэп-сцэне, але і ў беларускай музыцы наогул. Прыкладна год назад, калі музыка толькі планаваў сабраць «жывы» склад, у поспех гэтай кампаніі верылася насілу.

Максімум, разавая акцыя і зварот да рэп-вытокаў. Аднак сення цалкам відавочна, што змены не толькі пайшлі на карысць, але і вывелі Vinsent’а на якасна новы этап у кар’еры.

«Рэактар» сабраў вялікую для рэп-канцэрту колькасць наведвальнікаў: нягледзячы на тое, што новы склад Vinsent ужо апрабаваў на анлайн-канцэрце на партале TUT.BY і на выступе ў Польшы, прыхільнікі юнага рэпера жадалі самастойна пераканацца ў тым, што змены з музыкам адбыліся кардынальныя. І пераканаліся ў гэтым практычна адразу. Першая ж кампазіцыя «Працягваю жыць» не тое каб перакрэсліла ўсё тое, што да гэтага рабіў Vinsent, але ўжо сапраўды вывела яго са стандартнага эшалона рэп-выканаўцаў.

— Каб яшчэ скрэтчаў дадаць, быў бы «лімпбізкіт», — прытупваў нагой даўні прыхільнік музыкі.

Сапраўды, выступы Vinsent’а заўсёды адрозніваліся магутнай энергетыкай і драйвам. Сення ж качовыя рыфы і магутная рытм-секцыя апынуліся не проста дадаткам да таго, што было раней. Яны пашырылі стылістычныя рамкі і дадалі ў творчасць музыкі неабходнай як паветра эклектыкі. На выйсці атрымаўся якасны цвёрды рэпкор, прычым сам музыка перастроіўся з зайздроснай хуткасцю. У яго з’явілася дадатковая ўпэўненасць у сваіх сілах, кураж.

— Ну, як вам гук, чувакі? — як бы правяраючы правільнасць абранага курсу, спытаўся музыка. І нарваўся на цалкам заслужаныя авацыі і скандаванне ўласнага псеўданіма.

Практычна ўсе старыя песні Vinsent’а змяніліся калі не да непазнавальнасці, то ўжо сапраўды набылі зусім іншую афарбоўку. Музыкі адважна і без усякіх шкадаванняў перапісалі звыклыя прыхільнікам рэпера аранжоўкі. А кульмінацыяй канцэрту сталі дзве кампазіцыі, у якіх меламанам атрымалася разглядзець песні «Bulls On Parade» і «Guerrilla Radio» Rage against the machine, перакладзеныя на беларускую мову. Ужо гэтыя песні змаглі б разварушыць нават мёртвага. А «насельніцтва» «Рэактара» прывялі ў неапісальнае захапленне. Не толькі драйвовымі рыфамі, але і дзякуючы ўласцівай амерыканцам лозунгавасці, якую і без таго паспяхова культывуе ў сваёй творчасці Vinsent.

Вынік цалкам відавочны: Vinsent’у атрымалася пазбавіцца ад клішэ беларускамоўнага рэпера, якое гучала хутчэй, як прысуд. Сваім цудоўным пераўтварэннем ён указаў на тое, пра што так часта забываюць беларускія музыкі. У музыцы не бывае другарадных рэчаў. І выбіраць паміж сэнсавай нагрузкай і яе апраўленнем смерці падобна.


Фоторепортаж с концерта.

Автор: Александр Чернухо / Ultra-Music

Фото: Ksusha Protasenya

Группы: Vinsent

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]

  • НотАркуш43
    0

    Што ж гэтак пазднавата задажджыла? Пасьля высьмешваньня нацыянальных куміраў ужо ня "кожны будзе чытаць гэта".