14

Akute: «І ў нас могуць так граць?»

Даючы два гады таму на Ultra-Music Awards маладому і тады яшчэ малавядомаму гурту Akute прэмію «Дэбют году», мы не памыліліся. Ужо праз паўгады яны паехалі на be2gether і перамаглі на «Басовішчы», а яшчэ праз паўгады выдалі дэбютны альбом. Цяпер яны прэзентавалі сваю другую плытку і ўпэўнена ўвайшлі ў першы эшалон беларускіх рок-гуртоў.

Напэўна, галоўнае пытанне, якое хвалявала ўсіх, ці здолее Akute сабраць людзей на сольны канцэрт у Re:Public. Аншлагу не атрымалася, але і вольнага месцу на танцполе не было. «Ого! Дык дафіга людзей», — здзіўляўся адзін са знаёмых аматараў гурта, шукаючы месца, дзе лепш будзе гук. Зрэшты, з гэтым праблем было менш, чым звычайна ў Re:Public: гітарныя партыі былі чутныя, а словы можна было разабраць.

Невялічкі разагрэў магіляўчанам зрабілі мінскія пост-рокеры hum flying bulletproof noodle, пасля чаго традыцыйна без лішніх словаў выйшлі самі Akute. Толькі выканаўшы першыя два трэкі, яны сціпла павіталіся з публікай: «Як настрой?» Па рэакцыі людзей, па тым, як яны падпявалі як старыя, так і новыя песні, як танчылі і пляскалі ў далоні, стала зразумела, што настрой у людзей выдатны і прыйшлі яны мэтанакіравана паслухаць Akute.

«Хлопцы — малайцы», — толькі і было чутна ў размовах вядомых у музычнай тусоўцы людзей. Паглядзець на калег па цэху прыйшлі і вядомыя музыкі, сярод якіх былі Ілля Чарапко-Самахвалаў, Саша Ракавец, Віталік Артыст, Дзянiс Фiлiпенка… Цікаўнасць да Akute зараз сапраўды вялікая.

Адыграўшы амаль увесь новы альбом, музыкі зрабілі невялічкую паўзу, каб вярнуцца на сцэну з акустычнымі гітарамі. «Кроў бы вада», «Непазбежна», «Прамяні»… і зноў электрычны драйв, але ўжо з гітамі з першага альбому. Зайгралі нават схаваны бонус-трэк «Не прачнемся», які музыкі прапанавалі лічыць прэмьерай: «Усе пытаюць, чаму мы ніколі не граем гэтую песню. Таму лічыце, што мы ўпершыню выконваем яе ў Мінску».

Канцэрт скончыўся бісам з ужо электрычным варыянтам «Кроў бы вада», пасля якога музыкаў наўпрост сцягнулі ў натоўп і не хацелі адпускаць. Зрэшты яны самі хутка вярнуліся, каб раздаць усім ахвочым аўтографы на плакатах і на толькі што надрукаваных дысках.

«Проста шыкоўна! Столькі эмоцый, такія файныя песні! Я нават ня думала, што ў нас могуць так граць», — з трымценнем казала адна з наваспечаных фанатак гурта сваёй сяброўцы на выхадзе з клубу.

Akute робяць сучасную еўрапейскую музыку, але на роднай мове. Можна нават сказаць, што сваёй папулярнасцю яны ўшчэнт разбілі стэрэатып, маўляў, беларускамоўная музыка існуе выключна ў змагарскім асяродку (такіх выказванняў можна дастаткова знайсці на прасторах сацыяльных сетак). Застаецца спадзявацца, што іх прыкладам скарыстаюцца і іншыя гурты, як тое было напачатку 90-ых.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Фото: Полина Шарай

Группы: Akute, hum flying bulletproof noodle

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Кася
    0

    Жыве Акутэ!

  • Канцэрт - супер. "Адшукай" проста вынесла. Брава. Чакаем новых крутых кампазіцый.

  • Total White
    0

    Новы альбом расхапалі на канцэрце ўвесь, а вось першага ("Дзевачкі і космас") многім нават не хапіла, хоць Супрановіч думаў, што на канцэрт прыдуць пераважна тыя, хто яго мае. Дык вось, хто захоча, можа тэлефанаваць яму 649 08 88, абяцаў паслаць ганцоў без дадатковай аплаты наўпрост дадому з CD.

  • akute the best!

  • Девочки) засвойце уже на конец то и у нас так уже давно умеют играть) Вам и в ултр-м написали и в контактике уже сто групп и даже на тут бае периодически что нибудь да напишут.. Нужно еще чтоб и по бт паказали ??) это же альтернативная сцена нужно и самим интересоваться а не ждать пока афишу на лоб наклеют)
    а Акутэ да, молодцы!)

  • Total White
    0

    Пампуй, чытай, тырь усё, што знойдзеш http://scobaria.wordpress.com/2012/04/06/akute-nie-isnuje-2012/ Безумоўна, калі хочаш забіць у сабе мэлямана. Бо mp3 падае музыку ў найгоршым ключы.

    • Онжэ Тутжэ
      0

      Беларускі партал на сайце "scobaria" выдалены з прычыны занадта частага ўжываньня рускай ненарматыўнай лексікі.

  • спампавау. послушал и как-то никак. в плане ни одной песни в голове не отложилось, через пару дней еще раз попробую понять.

  • петя
    0

    Ультра мусик какойто однобокий портал, знают 15 бел. групп и их рекламят. А еще есть десятки других команд (разных направлений) которые круто играют но о них ни слова.....

    • я думаю, что для начала надо самим что-то делать: записываться, выступать, пресс-релизы готовить, давать о себе знать - чтобы было что писать. Само по себе ничего делаться не будет.

    • В Беларуси больше тысячи групп (может и несколько тысяч). Как про всех их узнать, если музыканты ничего не делают для этого? E-mail указан на всех страницах — пишите.

  • Группа говнище полное!Одно нытье и тупой пиар! искусством даже не пахнет! Стыдно за Вас Беларусы!

  • Ніка
    0

    усім сэрцам з вамі... проста кахаю )... хвалямі імклівымі... хочацца крычаць ад асалоды...