N.R.M. сустрэнуцца з Багдановічам
10 сьнежня на сцэне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца прэм’ера незвычайнай пастаноўкі. Кіраўнік фольк-тэатру «Госьціца» Ларыса Сімаковіч задумала нешта надзвычайнае — у яе музычна-плястычным спэктаклі «Дзень Максіма Багдановіча» спалучаюцца танец, аўтэнтыка, высокая паэзія і нават рэп- і рок-музыка. У пастаноўцы возьмуць удзел акторы беларускіх тэатраў, гурты «Клясік-Авангард», «Ліцьвінскі хмель», In Search For і нават N.R.M. у […]