Дзень нараджэння Metalscript.net

. Начало в 19:00

15 кастрычніка ў клубе «Графіці» адбудзецца вечарына з нагоды дня нараджэння сайта Metalscript.

У праграме мерапрыемства: марафон найлепшых кліпаў 2004-2012, слайд-шоў фота з самых яскравых канцэртаў году, жывая «цяжкая» музыка, вясёлыя конкурсы і сапраўдныя металічныя забавы. Спецыяльны госць — гурт Re1ikt.

Re1ikt — першапраходцы беларускамоўнага post metal. У сваёй музыцы спалучаюць таксама такія накірункі, як progressive rock, post rock, art rock, world music, ethno. За час існавання каманда паспела паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне і Беларусі. Сярод іх Halfway Festival, Basowiszca, Jesien Bardow, Tautu Muge, BeFree, а таксама «Камяніца», «Дах», Heavy Mass Medium і інш. На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы, 4 відэакліпы і 2 live-DVD.

Уваход: 50 000.