Канцэрт гуртоў IQ48 і Monkey Bite

. Начало в 19:00

25 кастрычніка ў пабе-клубе «Графіці» адбудзецца канцэрт-прэзентацыя новага відэа гурта IQ48 пры падтрымцы гурта Monkey Bite.

Год таму альбом IQ48 «HMR» выйшаў на кампакт-дысках, пазней яго дапоўненая бонус-версія была выкладзеная ў інтэрнэце. Цяпер прыйшла чарга і візуальнай рэалізацыі. Вiдэааальбом «HMR live» — гэта здымкі выступу гурта ў адной з Мінскіх студый. Простае і натуральнае відэа, якое паказвае IQ48 як яны ёсць: ніякай залішняй апрацоўкі і гламурнага глянцу, толькі драйв і адрыў. «Ідэя зняць вiдэаканцэрт прыйшла пасля таго, як нам не далі зайграць некалькі канцэртаў», — распавядае вакаліст гурта Аляксандр Ракавец.

Трэба заўважыць, што гэта ўжо другі падобны вопыт для IQ48. У 2009 годзе адбыўся рэліз DVD «Зрабі сам», дзе лепшыя песні гурта былі прадстаўлены ў акустыцы. Зараз жа IQ48 паўстануць у сваім натуральным гiтарна-рэпавым гучанні.

Таксама полымя вяселага чаду ў гэты вечар падтрымае надзея беларускага панк-рока гурт Monkey Bite. Хлопцы ў гэтым годзе добра пашумелi, заваявалі любоў аўдыторыі і набралі мяшок музычных узнагарод!

Квіткі: 50 000 (папярэдне), 70 000 (у дзень канцэрта). На ўваходзе кожны з гледачоў атрымае падарункі ад музыкаў, а таксама кожнага пачастуюць адмыслова звараным кампотам!