Прэзентацыя EP Pashkowski «Кунилингвистика»

. Начало в 19:00

11 лістапада ў паб-клубе «Графіці» адбудзецца прэзентацыя EP Pashkowski «Кунилингвистика» пры падтрымцы DJ Yashar Gasanov і DJ EZHi + бітбокс ад Shane.

Прайшоўшы шлях самурая ад студэнта наргаса і пачынальніка жанру рэп-навін на постсавецкай тэрыторыі да галоўнай ролі ў мувіку «Вышэй за неба», Лёня Пашкоўскі звярнуўся да таго, што было бліжэй яго натуры — рыфмаваць радкі ды класці іх на біты. Квінтэсенцыяй яго намаганняў стаў дэбютны міні-альбом «Кунилингвистика», выдадзены ў «Першаку».

«Я зрабіў гэты EP, бо трэба ж нешта рабіць. У іншым выпадку мне хочацца або з’ехаць у Бутан, або спіцца. Музыка — гэта працэс надання сэнсу бессэнсоўнаму існаванню. А яшчэ так шмат добрых рыфм прыходзіць у галаву, што грэх з іх не рабіць песень», — каментуе Pashkowski.

Уваход вольны.