Спантанная імправізацыя ў «Доме Фішара»

Дом Фишера. Начало в 19:00

Минск, пр-т. Независимости, 84А (ст. м. «Парк Челюскинцев»)
Телефон: +375 29 1894317

8 лістапада ва ўтульнай залі антыкавярні «Дом Фішара» адбудзецца прэзэнтацыя новага альбома Віктара Сямашкі «Małapananapałam».

Назоў «Małapananapałam» — гэта паліндром (верш, што чытаецца ў абодвух напрамках аднолькава): мала пана напалам. На альбоме змешчаны запіс з летняга канцэрту ў мінскім ДК «La Мора», аднаго з першых сольных выступаў Віктара Сямашкі. Усе кампазіцыі ўяўляюць сабой спантанныя перкусійна-духавыя імправізацыі з выкарыстаннем loop-эфэкту без якіх-небудзь фанаграмных загатовак.

«Хочацца данесьці да людзей нейкую сьвежую невэрбальную інфармацыю, якую інакш як праз музыку ня выкажаш. Таму форма ў такой музыкі — не зусім традыцыйная. Маладое віно патрабуе новых мехаў! Атрымоўваецца штосьці на перасячэньні фры-джазу, акадэмізму, фальклёру ды электронікі, дзе кожны з чатырох гэтых складнікаў не зьяўляецца сабой у поўнай меры», — прызнаецца Віктар.

Даведкі па тэлефону: +375 17 2688083.

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]