«Верасень у лістападзе»

. Начало в 19:00

«Штомесяц 13-га па-беларуску» і прома-група ВЮ прадстаўляюць канцэрт «Верасень у лістападзе». 13 лістапада у клубе «Салтайм» выступяць гурт «Верасень», Дзяніс Балахонаў і Алег Змушка.

Праект «Штомесяц 13-га па-беларуску» (пры падтрымцы «Будзьма беларусамі!» і прома-групы ВЮ) распачаты ў мінулым годзе. Серыя канцэртаў знаёміць публіку з нацыянальнай гітарнай музыкай. 13 лістапада Вольга Акуліч і гурт «Верасень» выступяць з сольным канцэртам. Упершыню за апошнія два гады прагучыць акустычная праграма — песні з альбома «Трохкутнік» — з удзелам Алега Змушкі. Акрамя таго, калектыў прадставіць вялікую праграму ў электрычнасці (у тым ліку трэкі з кружэлкі «Другі»), а таксама некаторыя новыя кампазіцыі.

Квіткі: 30 000 (папярэдне), 35 000 (у дзень канцэрта). Першыя 10 пакупнікоў квіткоў атрымаюць у падарунак CD-дыск з альбомам «Трохкутнік» гурта «Верасень». Замова квіткоў: +375 29 6400938, +375 25 6229503, +375 33 3606029.