Вялікі бясплатны канцэрт гурта Re1ikt

. Начало в 19:00

15 лістапада ў клубе Re:Public адбудзецца вялікі сольны канцэрт гурта Re1ikt.

Мерапрыемства пройдзе ў межах праекта «СТАрт» кампаніі СТА Логистик. Яго мэтай з’яўляецца падтрымка і дапамога ў прасоўванні маладых беларускіх рок-гуртоў.

Re1ikt у сваёй музыцы спалучаюць такія накірункі, як progressive rock, post rock, art rock и alternative rock. Гурт мае ўнікальнае гучанне, пры гэтым падчас запісу і выступаў выкарыстоўваецца толькі стандартны склад «жывых» інструментаў (2 гітары, бас, барабаны) і вакал. За час існавання каманда паспела паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне і Беларусі. Сярод іх Halfway Festival, Jesien Bardow, Tautu Muge, а таксама «Камяніца», «Дах», Heavy Mass Medium і інш. На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы, 4 відэакліпы, 2 live-DVD і акустычныя складанкі.

Уваход вольны.

Комментарии: 1
  • Фсігда:

    «Re1ikt» у клюбе «Re:Public» бясплатна — ня можа быць!!! Калі любіш якасны post metal, дык мы там убачымся.