Сольны канцэрт гурта Re1ikt

. Начало в 21:00

2 снежня ў клубе TNT адбудзецца сольны канцэрт гурта Re1ikt.

Re1ikt у сваёй музыцы спалучаюць progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Гурт мае ўнікальнае гучанне, пры гэтым падчас запісу і выступаў выкарыстоўвае толькі стандартны склад «жывых» інструментаў (2 гітары, бас, барабаны) і вакал. За час існавання каманда паспела паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне і Беларусі. На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы, 4 відэакліпы і 2 live-DVD.

Уваход вольны. Даведкі па тэлефону: +375 29 6555555.