Сольны канцэрт «Юр’я» з праграмай «Таўкачыкі на Каляды»

23 снежня адбудзецца сольны канцэрт праекту «Юр’я» з праграмай «Таўкачыкі на Каляды».

«Юр’я» — праект этнографа-фалькларыста, музыканта, кампазітара, рэжысёра і прадзюсара Юрыя Францішка Выдронка, добра вядомага сваімі арыгінальнымі эксперыментамі з старажытнаславянскай і індаеўрапейскай музыкай, стваральнік праектаў «Палац», «Крыві», а таксама фолк-мадэрн фэсту «Таўкачыкі».

У канцэрце таксама прымуць удзел гурт Re1ikt, калектывы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў «Грамніцы» (пад кіраўніцтвам В. Зіневіча), «Ветах», «Талака» (пад кіраўніцтвам В. Калацэя), струнны квартэт «Аніма», студыя індыйскага танца «Наваратна», а таксама жывыя носьбіты старажытных абрадаў — бабулі.

Квіткі: 20 000–80 000. Даведкі: +375 29 3177424, +375 29 2560734.