Фестываль «Даём рады»

. Начало в 18:00

1 лютага ў сталічным клубе Re:Public пройдзе фестываль «Даём рады». Падчас яго Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2012-га года. На адной сцэне сыграюць Akute, «Дай Дарогу!», :B:N:, Avias, Re1ikt і Clover Club.

«Мы пільна сачылі за ўсімі музычнымі падзеямі, што адбываліся ў мінулым годзе, таму не можам пакінуць сваё меркаванне пры сабе, — тлумачыць ідэю канцэрта рэдактар Еўрарадыё Віталь Зыблюк. — У межах фэсту мы адзначым лепшых музыкаў, якія, на думку рэдакцыі, цікава і плённа правялі 2012 год».

Еўрарадыё дасць рады ў класічных намінацыях: «Гурт», «Альбом», «Дэбют», «Сольны выканаўца» і іншых. «Да таго ж, мы вызначаем, хто з музыкаў пераплюнуў Элеанору Язерскую, даказаў, што не здольны патануць ні пры якіх ўмовах, разыгрываем эратычную фотасесію сярод беларускіх рок-зорак і раздаём дыскі нашых любімых музыкаў», — заяўляюць арганізатары.

Квіткі: 60 000 (першыя 100 чалавек), 70 000 (папярэдне), 80 000 (у дзень канцэрту), 90 000 (за столікам + дыск у падарунак ад БМА). Даведкі па тэлефону: +375 29 6490888.