ArtPlatform: культурны семінар

Галерея современного искусства «Ў».

Минск, пр-т Независимости, 37а (ст. м. «Площадь Победы»).
Телефоны: +375 17 2863168, +375 17 2845399

З 25 па 27 студзеня 2013 года ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у рамках праекта ArtPlatform пройдзе міжнародны трохдзённы семінар для культурных аператараў, арт-менеджэраў культурных інстытуцый і ініцыятыў Беларусі. Тэма семінара: фінансавая устойлівасць культурных арганізацый і ініцыятыў у Беларусі.

У апошнія гады ў Беларусі з’яўляюцца новыя ініцыятывы ў сферы сучаснага мастацтва і культуры: музычныя і тэатральныя фестывалі, літаратурныя і мастацкія праекты ды конкурсы, фестывалі незалежнага кіно. На жаль, слабаразвітае інфармацыйнае поле і пэўная раз’яднанасць сярод артыстычнага кам’юніці не спрыяе ўзнікненню буйных супольных праектаў, якія ажыццяўляюцца культурнымі агентамі як ўнутры краіны, так і па-за яе межамі, калі ў большасці краін-суседзяў ужо існуюць прафесійныя саюзы, якія спрыяюць арганізацыі актыўнай партнёрскай дзейнасці. Таму важнай мэтай для нас стала стварэнне камунікатыўнай платформы, на базе якой кожны ўдзельнік змог бы падзяліцца унікальным вопытам, атрымаць неабходную інфармацыю, рэсурсы, азнаёміцца з культурнымі праектамі, якія рэалізуюцца ў іншых гарадах.

Галоўнымі задачамі семінара з’яўляюцца:

  • выяўленне актыўных аператараў культуры ў краіне, пошук і ўсталяванне кантактаў паміж менеджэрамі, якія працуюць у рэгіёнах Беларусі, умацаванне партнёрскіх узаемаадносін менеджэраў культуры ўнутры краіны;
  • абмен вопытам у сферы пошука партнёраў і спонсараў для рэалізацыі супольных праектаў;
  • маніторынг узроўня адукацыі ў сферы кіравання культурнымі праектамі ў Беларусі, выяўленне патрэбы павышэння ўзроўня прафесійнай падрыхтоўкі культурных агентаў.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі культурных ініцыятыў з усёй Беларусі. Пры жаданні выступіць з прэзентацыяй Вашага праекта ў рамках семінара, неабходна запоўніць анкету. Адбор спікераў будзе праходзіць на конкурснай аснове.

Анкету неабходна адправіць да 20 студзеня 2013 года на e-mail info@ygallery.by з пазнакай ArtPlatform.

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com