Канцэрт гурта «Палац»

27 студзеня ў Гомельскім цэнтры культуры ў межах гастрольнага тура, прысвечанага 20-годдзю гурта, адбудзецца канцэрт гурта «Палац».

Гурт «Палац» створаны ў 1992 годзе прафесійнымі музыкамі, якія мелі досвед працы ў розных музычных стылях. Асновай для аб’яднання стаў беларускі аўтэнтычны фальклор, выкананы музыкамі, як у арыгінальным гучанні, так і ў розных стылявых апрацоўках. Гурт з’яўляецца родапачынальнікам стылю фолк-мадэрн. Гурт «Палац» ўдзельнічаў у шматлікіх фестывалях у краінах Еўропы і СНД. У сваёй творчасці «Палац» выкарыстоўвае матэрыял, сабраны ў фальклорных экспедыцыях. У рэпертуары ёсць творы, створаныя па матывах традыцыйных беларускіх фальклорных святаў, абрадаў і аўтарскія работы.

Квіткі: 60 000–90 000. Даведкі па тэлефону: +375 29 6720352