«Бульфэст-international»

. Начало в 19:00

1 сакавіка ў клубе Re:Public адбудзецца фестываль «Бульфэст-international» з удзелам польскага гурта Pustki, а таксама KilFil, Re1ikt і 2MORROW2LATE.

Гурт Pustki абвешчаны музычнымі крытыкамі адным з найбольш амбіцыёзных і арыгінальных гуртоў на польскім музычным рынку. Яны прадстаўлялі маладую музычную культуру Польшчы ў Амерыцы, удельнічаюць у шматлікіх фестывалях па ўсім свеце, пішуць для кіно і тэатра. У Мінску музыкі пазнаёмяць беларускіх меламанаў з найлепшымі сваімі хітамі, а таксама з новымі, яшчэ не пачутымі нават у Польшчы кампазіцыямі.

Новы праект KilFil, у склад якога ўваходзяць 5 музыкаў з трох краін-суседак, спалучыў у сябе беларускую шчырасць, украінскае разуменне стылю і тэндэнцый і маскоўскі размах. Па словах удзельнікаў калектыву, праект KilFil з’яўляецца абсалютна незалежным і ў бліжэйшай будучыні плануе стань не проста музычным гуртом, а рухам, які закране і калямузычныя сферы.

Гурты Relikt і 2MORROW2LATE сталі пераможцамі адборачнага конкурсу «Бульфэсту». Relikt спалучае ў сваёй музыцы progressive rock, post rock і art rock, а 2MORROW2LATE грае, па словах музыкаў, «сапраўдны рок, без сопляў».

Квіткі: 60 000 (першыя 100), 70 000 (папярэдне), 80 000 (у дзень канцэрту), 100 000 (месца за столікам). Інфалінія і замова квіткоў: +375 33 3412210, +375 17 2942222.