Прэзентацыя альбома С. Трухановіча

. Начало в 19:00

Майстра блюз-рокавай гітары, удзельнік гуртоў «Крама» і «Палац» Сяржук Трухановіч выдаў свой трэці сольны альбом. Музыка і сябры — Alexander Kiss, Юры Віленчык, Уладзімер Майсюк — прэзентуюць альбом на адмысловым канцэрце ў «Графіці» 4 сакавіка.

«„Шлях да мора“ ў пэўнай ступені стаў нечаканасьцю, бо думалася, што з сольнай творчасьцю Трухановіч завязаў: ад часоў яго папярэдняй працы „Нараджэньне таямніцы“ мінула 10 год. У адрозьненьне ад таго дыску, сьвежы альбом выглядае нашмат больш разнастайным і жывым. Кожны трэк літаральна пульсуе, жыве і дыхае. У гэтым заслуга ня толькі майстра блюз-рокавай гітары, але і запрошаных музыкаў, сярод якіх — той жа Ігар Варашкевіч, Канстанцін Гарачы, Анатоль Горбач. П’есу „Сьвіслач у тумане“ ўпрыгожвае акардэон Зьмітра Карабача, яе разам з трэкам „Аўтабугі“ з саксафонам Паўла Аракеляна можна лічыць цэнтральнымі на альбоме. Паводле ўласнага вызначэньня Трухановіча, яго музыка найлепш пасуе для праслухоўваньня ў машыне. Калі б у Беларусі вызначалі найлепшы інструмэнтальны альбом, „Шлях да мора“, безумоўна, быў бы у фаварытах.» — піша пра альбом Сяргей Будкін.

Кошт: 50 000.