Музычны вечар з Аляксеем Кутузавым «Ўmbient»

6 сакавіка распачнецца новы музычны праект «Ў» бара (Галерэя сучаснага мастацтва «Ў») — музычныя вечары з Аляксеем Кутузавым (I.F.U.) «Ўmbient».

— Гэтая ідэя выношвалася даўно, праект планаваўся зімовым, але ў выніку ён атрымаецца вясновым. Я доўга падбіраў падыходзячае месца пад гэты музычны фармат і спыніўся на вінным «Ў» бары, — распавядае Аляксей Кутузаў. — Музычныя вечары «Ўмбiент» разлічаны прыкладна на 2 месяцы. Будзем слухаць спакойную, прыемную, месцамі эксперыментальную сучасную электроніку. Называйце гэты фармат chill out, lounge, як вам будзе зручна. Спачатку я буду граць для вас глыбокі ambient, розны спакойны IDM, затым, з прыходам вясны, на кожным вечары мы будзем дадаваць ўсё больш рытму, будзе шмат прыгожай bass music, digital hip hop…

Даведкі: +375 29 3663391.