Канцэрт гурта «Мутнаевока» з праграммай «Маімі вачыма»

26 красавіка ў Моладзевым тэатры эстрады адбудзецца канцэрт гурта «Мутнаевока» з праграммай «Маімі вачыма».

Месца правядзення імпрэзы само па сабе не тыповае для квартэта, які ў асноўным выступае ў клубах. Тэатр прадугледжвае сідзячы прагляд падзеі і антураж у адпаведных умовах, толькі гэта ніяк не значыць што музыкі рыхтуюць акустычна-лагодную праграму. У электра-атмасфернай афарбоўке прагучаць ужо ўлюбёныя публікай песні, будзе прадстаўлены новы матэрыял і кампазіцыі спецыяльна падрыхтаваныя для імпрэзы. Адметнай рысай з’яўляецца тое, што канцэрт будзе запісан на відэа і выйдзе ў якасці паўнафарматнага DVD.

Квіткі: 45 000–55 000. Даведкі по тэлефоне: +375 44 7697008.

Комментарии: 2
  • Фея:

    Начало в 19:00

    • Skim:

      Я ўжо спалохаўся, што час памянялі, а ўсе мае сябры трымаюць на кантролі 19.00. Аказваецца, сёмая гадзіна й застаецца. Ну вы, фея, і закаўбасілі першакрасавіцкі жарт. Ды ў вас самой сьпіна белая.