2

«У межах уласнага „Я“: мастак-калекцыянер у Беларусі»: Андрэй Плясанаў

Галерея современного искусства «Ў». Начало в 18:00

Минск, пр-т Независимости, 37а (ст. м. «Площадь Победы»).
Телефоны: +375 17 2863168, +375 17 2845399

27 сакавіка ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у рамках праекту «У межах уласнага „Я“: мастак-калекцыянер у Беларусі» адбудзецца прэзентацыя прыватнай калекцыі мастака і музыкі Андрэя Плясанава.

На сённяшні дзень мастак Андрэй Плясанаў з’яўляецца ўладальнікам адной з самых буйных калекцый неафіцыйнага беларускага мастацтва 1980-90-х. Ён замаўляў гэтыя працы пад спецыяльныя ўласныя праекты («Майстэрня мастака», 1987), выратоўваў палотны, калі мастакі ў адчаі хацелі іх зруйнаваць, атрымліваў у падарунак ці ў знак павагі і ўдзячнасці — амаль што кожная карціна авеяна мітам.

Аляксей Жданаў, Віталь Чарнабрысаў, Вольга Сазыкіна, Уладзімір Акулаў, Генадзь Хацкевіч, Ігар Кашкурэвіч, Людміла Русава, Аляксандр Малчанаў — сотні палотнаў і дзесяткі імёнаў тых, хто стаў ўжо легендай беларускага арт-андэграўнда, складаюць унікальную калекцыю Плясанава.

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Калі пагартаць буклеты альбомаў гурта "P.L.A.N.", дык карціны з калекцыі Андрэя Плясанава адшукаем і ў "Вам слова, Джон Ячмень!" (2003), і "Зьніч надзеі" (2006), і "Шлях да каханай" (2007). Цікава, ці будзе на гэтай прэзэнтацыі месца для ўласных песень Андрэя Плясанава?

  • Філ Антроп
    0

    Быў. Вершы Плясанаў чытаў, але песень не сьпяваў. Затое пра сваю калекцыю жывапісу распавёў людзям шмат цікавага. І паказаў - жыўцом і на экране манітора. Гадзіны паўтары сустрэча адбывалася.