Summer Breeze Party

. Начало в 23:00

6 красавіка ў клубе «Графіці» адбудзецца першая ў гэтым годзе трапічная вечарына Summer Breeze Party. Выступаюць: Papa Bo Selektah (Cumbia / Folk Step / Balkan Beat) і Kornej (Cumbia / Baile funk / Kuduro). Танцавальны бонус: майстар-клас па бразільскаму фанку ад Ficag.by.

Першыя ластаўкі надыходзячага лета напрасткі з выраю прынясуць шмат свежай экзатычнай музыкі: з далёкай Калумбіі — запальную кумбію, з карнавальнага Рыа — энергічнага бэйлі-фанка, ангольцы ды партугальцы забяспечаць сакавітым кудура, а над Балканамі яны не прамінуць развучыць некалькі новых этнічных бітоў.

Квіткі: 50 000, 70 000 (чэк-бар).