«BelMetal: Burning Wheel»

. Начало в 18:00

11 траўня на тэрыторыі аўтарынка Малінаўка ў рамках аўтамабільнага фестывалю «Короли дорог» адбудзецца метал-канцэрт «BelMetal: Burning Wheel». Выступаюць: Gods Tower, Nemdis, Soulsides, Omut.

Адкрыццё аўтамабільнага фестываля «Короли дорог» пачнецца ў 14:00. У праграме мерапрыемства: выстава аўтамабілей спартыўнага тыпу, рэдкіх сэрыйных, а таксама цюнінгованых аўто ды іншых аўтамабілей і матацыклаў; экспазіцыя кабрыялетаў; найбуйнейшае ў Еўропе спаборніцтва па стайлінгу аўто; чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па аўтагуку фартаму «АМТ»; аўтамабільнае шоў (Drift-Show, RC-Drift); фаер-шоў; стрыптыз-шоў.

Кошт квіткоў на аўтамабільны фестываль «Короли Дорог» + метал-канцэрт «BelMetal: Burning Wheel»: 120 000 (у красавіку), 150 000 (у траўні), 180 000 (у дзень мерапрыемства). Падрабязнасці на сайце belmetal.org.