Канцэрт Ірэны Катвіцкай

. Начало в 18:00

20 красавіка на эксперыментальнай пляцоўцы «ОфицероFF» адбудзецца канцэрт Ірэны Катвіцкай і прэзентацыя альбома «Ethno Fantasia».

Ірэна Катвіцкая — этнічная спявачка, кампазітар, піяніст, выкладчык, этнамузыколаг, аўтар і лідэр ethno-jazz праэкта Akana-NHS, аранжыроўшчык і вакалістка інтэр-праекта Kazalpin. Музычная канцэпцыя яе творчасці — захаваць глыбінны пласт беларускай культуры і інтэгрыраваць яго ў сферу сучаснай сусветнай музыкі.

Уваход: 30 000.