Gwein Forod Metal Fest

26 красавіка ў Rocker Bar адбудзецца Gwein Forod Metal Fest з удзелам гуртоў Forodwaith, Omut (folk metal; Драгічын-Менск), Riverdale (melodic death metal; Менск) і Axanit (sympho death metal; Новалукомль — праект музыкаў гурта Deathsaint).

Forodwaith — адзін зь лідэраў метал-сцэны Беларусі ў напрамку melodic death metal, раней вядомы пад шыльдай Minas Morgul. У 2012 годзе Forodwaith выпусціў альбом «Nirnaeth Arnediad», майстарынг якогда быў зроблены ў Фінляндыі на студыі Finnvox, вядомай па працы з такімі камандамі, як Nightwish, Eluveitie, Moonspell ды іншымі. Альбом створаны пад уплывам творчасьці прафесара Толкіна. Адметныя ўласьцівасьці — агрэсіўныя высокатэхнічныя гітарныя сола, атмасферныя клавішныя элементы, а таксама прысутнасьць эльфійскіх моваў Сіндарын і Квэнья ў лірыцы песень.

Квіткі: 40 000.