Аўтобусны тур на канцэрт гурта «Ляпис Трубецкой»

20 красавіка ў Маскве ў клубе «А2» адбудзецца канцэрт гурта «Ляпис Трубецкой» з праграмай «Lyapis Crew». Турагенцтва «Дэльфін Груп» арганізоўвае аўтобусны тур з начлегам і экскурсіяй па беларускіх мясцінах Масквы і запрашае ўсіх жадаючых наведаць канцэрт.

Праграма тура:

  • 19 красавіка: ад’езд з Мінску у 22:00
  • 20 красавіка: прыбыццё ў Маскву, засяленне ў хостэл, вольны час, канцэрт
  • 21 красавіка: высяленне з хостэла, экскурсія па беларускіх мясцінах Масквы, заезд у гіпермаркет
  • 22 красавіка: прыбыццё ў Мінск раніцай (да 7:00)

Таксама кожны, хто адправіцца ў Маскву, можа наведаць 21 красавіка футбольны матч ЦСКА–Спартак («Дэльфін Груп» дапаможа купіць квіток на гэты матч).

Кошт тура: 110 даляраў (ўключаны праезд, квіток на канцэрт, экскурсія па Маскве). Дадаткова аплочваецца начлег у хостэле (ад 550 RUB; 18 даляраў) у 4-10 мясцовых нумарах побач з клубам. Запіс і даведкі: +375 33 3516525, +375 29 7089518, +375 44 7104368, +375 25 7885071.