Канцэрт бардаўскай і гістарычнай музыкі «Жыцьцё для Беларусі»

24 красавіка ў Моладзевым тэатры эстрады пройдзе канцэрт бардаўскай і гістарычнай музыкі «Жыць для Беларусі», на якім выступяць удзельнікі праекту «Легенды Вялікага Княства», выканаўцы аўтарскай і фольк-песьні, вядомыя рок-музыкі: гурт GUDA, Тодар і WZ-orkiestra, Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Паліна Рэспубліка, Зьміцер Бартосік, Зьміцер Сасноўскі, Тацяна Беланогая, Алесь Чумакоў, Andre Karp, а таксама «Шальмоўскі тэатр ДыГрыза» ды іншыя. Канцэрт прысьвечаны памяці Арыны Вележ (Вячоркі).

Квіткі: 30 000–35 000. Квіткі набыць можна ў касе Моладзевага тэатра эстрады і на сайце kvitki.by.