Першая сцімпанк-вечарынка ў Мінску

. Начало в 19:00

25 красавіка ў клубе «Салтайм» адбудзецца першая сцімпанк-вечарынка ў Мінску з удзелам гурта «Верасень».

«У гэты вечар музычны клуб ператворыцца ў палубу дырыжабля, а ўсе прысутныя стануць камандай і пасажырамі паветранага карабля, — кажуць арганізатары. — Мы хочам, каб беларускія аматары сцімпанка сабраліся разам, пазнаёміліся, знайшлі кропкі судакранання».

У праграме вечара: конкурс касцюмаў на прызы капітана дырыжабля (пераможца атрымае ў падарунак прафесійную фотасесію ад Аляксея Пацёмкіна); танцавальны майстар-клас і цыркавыя нумары; міні-выстава работ майстра Дзмітрыя Ціханенкі ў стылі сцімпанк з магчымасцю сфатаграфавацца ў рэтрафутурыстычным антуражы.

Квіткі: 40 000 (першыя 30 — месца за столікам). Бясплатны ўваход для ўдзельнікаў конкурса касцюмаў (папярэдняя заяўка). Даведкі і замова квіткоў: +375 29 6400938, +375 33 3606029.