Канцэрт-экскурсія гурта Re1ikt

. Начало в 20:00

4 траўня ў галерэі NewDay адбудзецца канцэрт-экскурсія гурта Re1ikt.

У праграме незвычайнага канцэрту-экскурсіі прагучаць найлепшыя песні гурта, старыя і новыя кампазіцыі, а таксама апавяданні пра станаўленне Re1ikt, туры па Беларусі, рок-музыку ў Светлагорску, Гомелі і Мінску, дзе хлопцам давялося жыць і даваць канцэрты. Кампазіцыі гурта будуць суправаджацца тэматычным слайд-шоў рэдкіх фатаграфій калектыву, зробленых падчас паездак, канцэртаў, рэпетыцый, запісу альбомаў.

Гурт Re1ikt з’явіўся напачатку 2000-х, калі хлопцы былі яшчэ школьнікамі. За гады існавання калектыў вельмі змяніўся: спачатку Re1ikt гралі grunge, потым — progressive rock і нават post metal. Цяпер каманда эксперыментуе з беларускай фолк- і этна-музыкай.

Уваход: 40 000. Замова месцаў: +375 17 3064838.