Канцэрт гурта Samosad Bend (Расія)

. Начало в 19:00

10 траўня ў паб-клуб «Графіці» адбудзецца канцэрт карэла-піцерскага гурта Samosad Bend.

Samosad Bend — даб-групоўка з Паўночнай Расіі, якая прапагандуе павольнае, мернае спазнаванне свету праз музычныя практыкі і медытанцы. Падчас канцэрту, дзе кампазіцыі часам доўжацца па паўгадзіны, можна лёгка паглыбіцца ў падсвядомасць і адшукаць там фрагменты свайго існага «я», а пасля дасягнуць прасвятлення на прыпынку грамадскага транспарту. «Нашая музыка — стопрацэнтная імправізацыя з упляценнем этнікі на аснове рэгей-даб вібрацый у прастору псіхадэлічных трансцэндэнтальных гукавандровак», – гаворыць заснавальнік праекта Аляксандр Улаеў.

Хоць гурт і аддае перавагу жывым выступам, але за 12 гадоў існавання паспеў запісаць 7 поўнафарматных альбомаў, сярод якіх нават ёсць сапраўдны саўндтрэк да Салавецкіх астравоў.

Квіткі: 80 000 (папярэдне), 100 000 (у дзень імпрэзы). Канцэрт ладзіцца пры арганізацыйнай і інфармацыйнай падтрымцы 34mag.net.