Радаўніца з Яўгенам Барышнікавым

. Начало в 19:00

Акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава ў «Графіці», аўторак, 14 траўня, акурат на Радаўніцкія Дзяды. Яўген камусьці можа быць больш вядомы як дудар, куратар вечарынаў Дударскага Клубу, актыўны сябра Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства, дызайнер і г.д.

«На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць» — так кажуць у народзе. Запрашаем і вас у гэты вечар «паплакаць і паскакаць»: заглыбіцца ў сябе, падумаць аб каранях і вытоках, узгадаць сваіх памерлых і ў той жа час адчуць трывалы грунт пад нагамі, халодныя струмяні нашых рэкаў, подых сьвежага ветру перад навальніцай, дотык каханага чалавека і ўрэшце прагу да жыцьця, якое ад веку віруе на гэтай зямлі

Квіткі: 50 000, 60 000 (у дзень).