Канцэрт гурта «Балцкі субстрат»

19 траўня на Астравеччыне ўшаноўваюць памяць вядомага земляка, сьвятара і паэта Канстанціна Стаповіча (Казіміра Сваяка). У межах акцыі адбудзецца канцэрт гурта «Балцкі субстрат».

Праграма мерапрыемства:

  • 14:00, в. Клюшчаны, касьцёл сьв. Яўхіма. Сьвятая імша, прысьвечаная 87-м угодкам з дня сьмерці Канстанціна Стаповіча (паэта Казіміра Сваяка);
  • сустрэча са сваякамі Канстанціна Стаповіча з Астравеччыны, Горадні й Вільні;
  • в. Барані (8 км ад Клюшчанаў), музэй братоў Стаповічаў. Літаратурна-музычная частка імпрэзы з удзелам мясцовай творчай і краязнаўчай супольнасьці. Музычнае аздабленьне мерапрыемства — гурт «Балцкі субстрат» (Менск) — эксперыментальны фолкавы беларуска-балтыйскі праект пад кіраўніцтвам даследчыка, кампазытара і спевака Максіма Іўкіна.

На ўсе імпрэзы уваход вольны.

Комментарии: 1
  • Skim:

    Малайцы менчукі, паважаю пільных чытачоў А.Цьвікевіча! Дабрай дарогі жадаю «Балцкаму субстрату», хоць ня чуў пакуль вашае музыкі. Проста зазвычай добрая музыка атрымліваецца ў тых, хто сам чымсьці апантаны. Ім і Бог дае плёну.