Вулічны канцэрт гурта BosaeSonca

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Начало в 23:00

Минск, ул. Янки Купалы, 4

18 траўня ў скверы ля будынку беларускага дзяржаўнага музею Янкі Купалы ў межах Ночы музеяў адбудзецца вулічны канцэрт гурта BosaeSonca.

Сэт гурта BosaeSonca стане завяршэннем вечару. Калектыў рыхтуе паўнавартасны выступ, у якім прэзентуе усе песні са свайго «Залатога альбому».

— Пасля выхаду альбому ў нас быў толькі адзін паўнавартасны канцэрт у яго падтрымку, — кажа лідэр каманды Алесь Кот-Зайцаў, — Той канцэрт адбыўся ў рамках праекту «Жывы Тузін» сумесна з гуртом ili-ili. На той наш выступ шмат хто патрапіць не змог. Ноч музеяў — унікальная магчымасьць пачуць «Залаты альбом» у жывым выкананні, плюс да ўсяго гэта той рэдкі момант, калі мы можам зрабіць уваход на канцэрт абсалютна вольным.

Апроч канцэрту гурта «BosaeSonca» у вечар 18 мая наведвальнікаў купалаўскага музея чакае выступ гуртоў Alta Mente, Folkmashina, выстава hand made вырабаў і нават модны паказ у суправаджэнні духавога аркестра пагранічных войск Рэспублікі Беларусь.

Уваход вольны (за выключэннем спецыяльных VIP-месцаў).

Группы: Альта Менте, BosaeSonca, Folkmashina

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]