Banana Party

. Начало в 23:00

18 траўня ў паб-клубе «Графіці» адбудзецца Banana Party. Граюць: Stereobeaver (Moombahton / Baltimore / Funky Business) і Kornej (cumbia / baile funk / kuduro).

Онлайн-часопіс ContraBass працягвае серыю Tropical Bass вечарын у «Графіці». На гэты раз героем тусоўкі стане банан — сымбаль трапічнага Інтэрнацыяналу, дзякуючы якому жыхары нізкіх шырот не падаліся ў бізнэс, а засталіся на пляжы граць сваю гарэзлівую музыку. Спецыяльны рэйс кампаніі United Fruit Company разам з экзатычнымі фруктамі прывязе не адну тону кумбіі, бэйлі-фанка і кудура, а спэшл госць з Літвы, Stereobeaver, пазнаёміць слухачоў з трапічным фанкам тых рэгіёнаў.

Квіткі: 50 000, 70 000 (чэк-бар).