Канцэрт гурта «Балцкі субстрат» і гасцей

. Начало в 19:00

28 траўня ў кавярні «Лисья нора» сваю канцэртную праграму «Насустрач лету» прадставіць гурт «Балцкі субстрат» пры падтрымцы запрошаных гасцей: Тацяны Беланогай, Юрыя Несьцярэнкі і гурта LeMTA.

LeMTA — малады калектыў этнамузыколагаў з Літоўскай Акадэміі музыкі і тэатра (LMTA), якому лёсам (літ. «lemta») наканавана прадстаўляць літоўскі фальклёр у чарговым падарожжы «Балцкага субтрату» па берагах Балтыкі. Гурт прадставіць спевы з розных рэгіёнаў Летувы.

Тацяна Беланогая — бардэса, якая бачыць незвычайнае ў звычайным, грае і спявае, каб адчуваць святло і цені.

Юры Несьцярэнка — чалавек, які перш за ўсё з вялікай іроніяй ставіўся да ўласных экспэрымэнтаў з блюзам і быў за гэта пакараны: на сёння ён лічыцца адным з самых вядомых беларускіх блюзмэнаў

Уваход: 50 000. Даведкі: +375 29 5513335, +375 29 6203201.