Канцэрт-экскурсія «на біс» гурта Re1ikt

Граффити. Начало в 19:00

Минск, пер. Калинина, 16 (ст. м. «Парк Челюскинцев»).
Телефоны: +375 29 6384444, +375 33 6384444, +375 25 6384444.

10 чэрвеня ў клубе «Графіці» адбудзецца канцэрт-экскурсія «на біс» гурта Re1ikt.

У праграме канцэрту прагучаць найлепшыя песні гурта, старыя і новыя, а таксама апавяданні пра станаўленне Re1ikt, туры па Беларусі, рок-музыку ў Светлагорску, Гомелі і Мінску, дзе хлопцам давялося жыць і даваць канцэрты. Кампазіцыі гурта будуць суправаджацца тэматычным слайд-шоў рэдкіх фатаграфій калектыву, зробленых падчас паездак, канцэртаў, рэпетыцый, запісу альбомаў.

Гурт Re1ikt з’явіўся напачатку 2000-х, калі хлопцы былі яшчэ школьнікамі. За гады існавання калектыў вельмі змяніўся: спачатку Re1ikt гралі grunge, потым — progressive rock і нават post metal. Цяпер каманда эксперыментуе з беларускай фолк- і этна-музыкай. Гурт спадзяецца, што гэты канцэрт-экскурсія дазволіць слухачам даведацца болей пра беларускі рок і адхіліць заслону жыцця рок-музыкаў.

Квіткі: 40 000 (папярэдне), 50 000 (у дзень канцэрта).

Группы: Re1ikt

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com