«Летняя акустыка» гурта BosaeSonca

. Начало в 19:00

6 чэрвеня ў паб-клубе «Графіці» гурт BosaeSonca прадставіць праграму «Летняя акустыка».

Гурт BosaeSonca падрыхтаваў акустычную праграму з свайго першага «Залатога» альбому, а таксама шэраг кампазіцый, з якіх пачыналася гісторыя гурта, але якія не ўваходзілі ў сэт-лісты канцэртаў BS на працягу апошніх гадоў. Бонусам стане сустрэча ў паўнавартасным дуэце зараз ужо рэдкіх гасцей сталіцы — лідэра гурта Алеся Кот-Зайцава і выбітнага баяніста Аляксандра Ясінскага, чыя адданасць і энергія сталі візітоўнай карткай выступаў BS.

Квіткі: 40 000 (папярэдне), 50 000 (у дзень канцэрту). З першымі 10 квіткамі — падарунак: CD «Залатога альбома» з аўтографамі BS. Канцэрт адбудзецца пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!».