Канцэрт праекту «Танцы з Бубнам»

. Начало в 19:00

14 чэрвеня ў паб-клубе «Графіці» адбудзецца вялікі канцэрт праекту «Танцы з Бубнам».

«Танцы з Бубнам» — калабарацыя вядомага электроншчыка Улада Бубна з беларускімі літаратарамі. На адзіным канцэрце сезону разам з Бубнам выступяць беларускія паэты Вольга Гапеева, Алесь Плотка (Байсан) і Ярыла Пшанічны. «B52» — назва ініцыяльнага міні-альбому і канцэпцыя усёй філасофіі праекту: пякучы «шот», інгрыдыенты якога — слова, гук і візуал.