Канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь «Чэрвеньскія маразы»

Белорусская государственная филармония. Начало в 19:00

Минск, пр-т. Независимости, 50 (ст. м. «Пл. Якуба Коласа»)

12 чэрвеня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбудзецца завяршальны канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова з праграмай «Чэрвеньскія маразы».

Праграма канцэрта — выключная па сваёй змястоўнасці. Чатыры стагоддзі музыкі ахоплены праграмай канцэрта:

  • ХVІІІ стагоддзе прапануе сустрэчу з венскім класіцызмам у асобе прыдворнага кампазітара Ёзэфа Гайдна, які, мяняючы свой светапогляд, змяніў светапогляд эпохі
  • ХІХе стагоддзе загучыць летам, вясною і сцюдзёнымі вечарамі ў цыкле п’ес «Поры года» П.І.Чайкоўскага
  • ХХ стагоддзе падорыць сустрэчу з Альфрэдам Шнітке і ягонай шматаблічнай музыкай абвостранага сэнсу
  • ХХІ стагоддзе прапануе самы «зімовы» твор беларускага кампазітара «Сярод зімы абрыс Шапэна» Ларысы Сімаковіч

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com