Канцэрт Віктара Сямашкі і гурта Tonqixod

23 чэрвеня адбудзецца дваровы выступ Віктара Сямашкі і гурта Tonqixod.

Віктар Сямашка — беларускі музыка, паэт і радыёжурналіст. Cпэцыялізуецца на разнастайных духавых інструмэнтах і шукае сынтэз між фры-джазам, фальклёрам, акадэмічнай і электроннай музыкай. Асноўнае крэда — спантанная імправізацыя. Граў у складзе музычна-паэтычнай фармацыі «Кузьнец і Сяманя», ансамбля інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін», супрацоўнічаў з псіха-фольк-гуртом «Нагуаль». На рахунку Віктара выступы ў складзе шэрагу гуртоў у розных краінах Эўропы і вялікая колькасьць сольных альбомаў. У іх ліку альбом «г. М», выдадзены расейскім лэйблам Clinical Archives, сумесная праца з французскім імправізатарам Крыстофам Мэльенам, альбом «Biotope». У 2013 гjlpt Віктар стаў пераможцам конкурсу электраакустычнай музыкі Formanta, які ладзіла беларускае «Радыё Культура».

Гурт Tonqixod («ТонкіХод») узнік e 2011 годзе, але трыа пачало актыўна выступаць на розных менскіх пляцоўках (ад клубаў да музеяў) толькі ў 2013 годзе. У склад уваходзяць: Максім Субач (клавішы, вакал), Андрэй Аляксеенка (барабаны), Уладзімір Лянкевіч (гітара, вакал). У цяперашні момант гурт прэзентуе сваю дэбютную праграму. Музыка Tonqixod даволі эклектычная і зазнае ўплывы абсалютна розных кірункаў (ад джазу да панку), але ў самым шырокім сэнсе гэта можна назваць арт-рокам. Варта зазначыць, што даволі заўважнае месца ў кампазіцыях адводзіцца імправізацыйным момантам. Тэксты спяваюцца на беларускай мове.

Рэгістрацыя на кватэрнік (імя і колькасць чалавек): +375 29 5716819, +375 29 1600751. Месца правядзення будзе паведамлена пры рэгістрацыі (Зялёны луг).