Фальклорны фэст «Сонцаварот»

21 чэрвеня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца фальклорны фэст у гонар летняга сонцастаяння «Сонцаварот».

Асноўная ідэя праекта — пераемнаць беларускіх народных традыцый спеўнага, музычнага, харэаргафічнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Праграма фестывалю:

  • кірмаш і майстар-класы па народных рамёствах
  • завіванне вянкоў разам са Школай традыцыйнага мастацтва Guda
  • выступленне фальклорных калектываў «Страла», «Талака», «Кроса», «Этнасуполка» кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, гурта дударскай музыкі і этнічных спеваў «Ветах». Рэжысёр праграмы ― Вячаслаў Калацэй
  • майстар-класы па народных танцах ад Зьміцера Сідаровіча
  • канцэртная праграма фальклорных гуртоў Міншчыны. Вядучыя ― лiдэр групы «Палац» Алег Хаменка і лiдэр групы Guda Вікторыя Міхно

Квіткі: 55 000. Квіткі прадаюцца ў сістэме kvitki.by.