V міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд»

19–21 ліпеня на тэрыторыі музейнага комплекса «Дудуткі» пройдзе V міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд», прысвечаны 603 гадавіне вялікай Грунвальдскай бітвы.

У праграме фэстывалю: конны і пешы рыцарскія турніры, бугурты (масавыя бітвы рыцараў), турнір лучнікаў, турнір алебардыстаў, рэканструкцыя «Грунвальдскай бітвы», горад майстроў, гандлёвыя рады, вогненнае шоў, выступленні танцавальных і тэатральных калектываў, сярэднявечныя атракцыёны і забавы, рок і фолк канцэрты.

Падчас канцэртнай праграмы на фестывальнай сцэнічнай пляцоуцы выступяць гурты: Gods Tower, Neuro Dubel, Litvintroll, Irdorath, Znich і іншыя музычныя калектывы.

Уваход на фэст умоуна безкаштоуны: дастаткова набыць уваходны білет у музей «Дудуткі». Даведкі: +375 29 3104620. Арганізатары: Экстрым тэатр Berserk і Музейны комплекс «Дудуткі».