Фестываль «Рок па вакацыях 2013»

. Начало в 18:00

13 верасня ў клубе «Центр» пройдзе фестываль «Рок па вакацыях 2013». Удзельнікамі юбілейнага фэсту стануць N.R.M., «Крама», Neuro Dubel, «Палац», Кася Камоцкая, Re1ikt, Naka, «Зьмяя». Спецыяльны госць — расійскі рок-музыка Вадзім Курылёў («Электрические партизаны», «Разные люди», ДДТ).

Фестываль «Рок па вакацыях» — знакавае мерапрыемства для сучаснай беларускай культуры. У пачатку 90-х у маладой беларускай рок-супольнасці ўзнікла ідэя зладзіць для школьнікаў і студэнтаў свята нефармальных зносін пасля летняга адпачынку і паказаць гатовасць музыкаў да новага канцэртнага сезону. Першы фестываль адбыўся 1 верасня 1993 году і да 1998 году праходзіў штогадова. Пасля наступіла працяглая паўза. З новымі арганізатарамі «Рок па вакацыях» адрадзіўся ў 2008 годзе і зноў адбываецца штогод.

Квіткі: 100 000 (танцпляц, папярэдне), 120 000 (танцпляц, у дзень канцэрта); 110 000 (столікі за танцполам, папярэдне), 130 000 (столікі за танцполам, у дзень канцэрта); 260 000 (столікі збоку на дваіх, папярэдне), 280 000 (столікі збоку на дваіх, у дзень канцэрта); 1 300 000 (VIP-кабінкі на 10 чалавек, папярэдне), 1 500 000 (VIP-кабінкі на 10 чалавек, у дзень канцэрту). Квіткі даступныя ва ўсіх касах kvitki.by (толькі на танцпол, месцы за столікамі — у арганізатараў). Даведкі: +375 29 6715865, +375 29 2544909.