Канцэрт «Жоўты дом №2»

. Начало в 19:00

7 верасня ў рок-бары «Крылья» адбудзецца канцэрт у падтрымку творчых майстэрняў для людзей з псіхічным захворваннем «Жоўты дом №2». Удзельнічаюць: Фёдар Жывалеўскi («Голая манашка»), Яўген Змушка («Мутнавока»), гурты «Нельза забыць» і «Сон-трава», а таксама тэатр лялек «Дом сонца».

«Жоўты дом» — гэта задумка, якая з’явілася ў Кацярыны Гузоўскай-Гары (гурт «Сон-трава») і Федзі Жывалеўскага (гурт «Голая манашка») і ўпершыню была рэалізавана ў мінулым годзе творчым саюзам «Движение», тэатрам лялек «Дом сонца» і клубам «Салтайм». «Жоўты дом» — гэта не проста канцэрт, а вялікі канцэрт-акцыя ў падтрымку творчых майстэрняў для людзей з псіхічным захворваннем.

— У нашай краіне ёсць майстэрні, дзе адбываецца цуд: людзі, на якіх грамадства ў свой час паставіла крыж, ня гледзячы ні на што, займаюцца творчасцю, напаўняюць сваё жыццё сэнсам, ствараючы незвычайныя мастацкія творы, карціны, прадметы. Кожнаму з нас па сілах дапамагчы майстэрням: вы зробіце многа, калі проста прынясеце на канцэрт непатрэбныя адрэзы тканіны, кардон, паперу, пэндзлі, гузікі і іншыя рэчы, якія, на ваш погляд, годныя да творчасці, — кажуць арганізатары імпрэзы.

Уваход: 45 000. Даведкі: +375 29 1386478, +375 29 7081469.